Палажэнне аб правядзенні раённага конкурсу культурна-інфармацыйных відэапраектаў «Маё жыццё — мой Акцябрскі»

Общество

1. Агульныя палажэнні
1.1. Палажэнне раённага конкурсу культурна-інфармацыйных відэапраектаў «Маё жыццё — мой Акцябрскі» вызначае парадак i ўмовы правядзення конкурсу.
1.2. Раённы конкурс культурна-інфармацыйных відэапраектаў «Маё жыццё — мой Акцябрскі» (далей — конкурс) праводзіцца на працягу красавіка — лістапада 2017 года.
1.3. Арганізатарамі конкурсу з›яуляецца аддзел ідэалагічнай работы, культуры i па справах моладзі Акцябрскага райвыканкама, дзяржаўная ўстанова Рэдакцыя газеты «Чырвоны Кастрычнік», Акцябрскае раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь».
2. Мэты i задачы конкурсу
Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання станоўчага іміджу раёна, прапаганды лепшых дасягненняў, адлюстравання падзей, жыцця i спраў людзей працы i асоб, якія дасягнулі пэўных вынікаў у грамадскай, прафесійнай дзейнасці i сямейных зносінах.
2.2 Заданы конкурсу:
— вызначэнне сацыяльнага, інтэлектуальнага, культурнага i фізічнага патэнцыялу кожнага грамадзяніна як важнай складаючай поспеху раёна;
— выхаванне пачуццяў любові i павагі да роднага краю, да cвaix людзей, гісторыка-культурнай спадчыны;
— прапаганда сямейных каштоўнасцей i адлюстроўванне побыту працоўнага чалавека, яскравых прыкладаў станоўчага ўкладу жыцця яго сям ’i;
— фарміраванне беражлівых адносін да прыродных рэсурсаў, выхаванне культуры чалавека і ўзаемадзеяння яго з сацыяльным асяроддзем, папулярызацыя культурнага i экалагічнага турызму.
3. Парадак i ўмовы правядзення конкурсу
3.1. У конкурсе прымаюць удзел работнікі арганізацый, ўстаноў, прадпрыемстваў, члены прафесійных саюзаў, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь, дзеці жыхары раёна i ўсе зацікаўленыя асобы.
3.2. Матэрыялы да ўдзелу ў конкурсе рыхтуюцца па намінацыях:
«Гонар маёй бацькаўшчыны»;
«Мая сям›я — мой гонар»;
«Мой гонар — мае землякі»;
«Творцы сучаснай гісторыі»;
«У кране майстроў»;
«Хачу дапамагчы!» i іншыя.
3.3. Удзельнікі конкурсу дасылаюць свае матэрыялы з указанннем, імя, прозвішча i кантактных данных аўтара праекта на электронны адрас раённай газеты «Чырвоны Кастрычнік» gazeta-okt@mail.gomel.by, тэлефоны для даведак: 5-41-44 (галоўны рэдактар газеты «Чырвоны Кастрычнік»), 3-09-82 (загадчык метадычнага аддзела дзяржаунай установы культуры «Цэнтр культурна-дасугавай дзейнасці Акцябрскага раёна»).
3.4. Прадстаўленыя ўдзельнкамі конкурсу матэрыялы будуць размяшчацца на сайце газеты «Чырвоны Кастрычнік» на працягу красавка — лістапада 2017 года. Карыстальнікі сайта газеты могуць ацэньваць відэапраекты ўдзельнікаў i пакідаць каментарыі.
4. Крытэрыі ацэнкі праектаў
— цэласнасць i логіка пабудовы відэапраекта, адпаведнасць мэтам i задачам конкурсу;
— сацыяльная значнасць i актуальнасць выбранай для відэапраекта тэмы;
— інавацыйны характар відэапраекта, арыгінальнасць i крэатыўнасць праектнай задумы;
— мастацкая i выхаваўчая каштоўнасць відэапраекта.
5. Вызначэнне i ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу
Падвядзенне вынікаў конкурсу з 1 па 10 снежня 2017 года. Удзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць станоўчых водгукаў, будуць узнагароджаны дыпломамі i каштоўнымі падарункамі арганізатараў конкурсу. Арганізатары маюць права выкарыстоўваць відэапраекты i імёны ix аўтараў з мэтай прапаганды лепшых ідэй i каштоўнасцей (аўтарскія ўзнагароды не выплачваюцца).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *