Прывітанні ўдзельнікам і гасцям фестывалю “Берагіня” старшыні Беларускага фонда культуры Тадэуша Стружэцкага

Общество

 

Шаноўныя ўдзельнікі, арганізатары і госці X міжнароднага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”!

Дазвольце шчыра павітаць усіх вас з нагоды правядзення сёлетняга юбілейнага фестывалю – адметнага, прыгожага і вельмі змястоўнага, сапраўднага свята народнага мастацтва!

Аматарская народная творчасць была і застаецца сёння важнейшым складнікам нацыянальнай культуры і яе асновай, без якой немагчыма захаванне нацыянальнай самабытнасці і фарміраванне свядомасці, развіцця сучаснага мастацтва нашай краіны. Шырокая масавасць, уласцівая менавіта аматарскай творчасці, дазваляе ёй быць глебай мастацкага жыцця беларусаў, носьбітам і праявай іх патэнцыяльных магчымасцяў у культурастваральнай дзейнасці. Вытокі сучаснай аматарскай творчасці ляжаць у фальклорных традыцыях, народных звычаях і абрадах, у глыбінных пластах традыцыйнай культуры. Менавіта традыцыйная культура знітоўвае сёння розныя пакаленні, спрыяе захаванню і перадачы генетычнай памяці беларусаў.

Нарадзіўшыся 20 год назад навукова-творчы, мастацка-адукацыйны і арганізацыйна-метадычны праект пад умоўнай, але вельмі змястоўнай назвай “Берагіня” займеў сваё асобнае і адметнае месца ў культурнай прасторы Беларусі, пераутварыўся ў доўгатэрміновую праграму адраджэння, падтрымкі і папулярызацыі традыцыйнай культуры. Час паказвае і пацвярджае яго невычэрпны патэнцыял: разам з паглыбленнем зместу пашыраецца геаграфія, да яго далучаюцца новыя колы арганізатараў і ўдзельнікаў. Выдатным сведчаннем гэтаму стаў ўжо 4-ты па ліку адкрыты конкурс беларускіх народных танцаў “Ветразь”, конкурс спеўнага і музычна-інструментальнага выканальніцтва “Згукі мінуўшчыны” у Мінску!

Нізкі паклон і шчырая ўдзячнасць ўсім удзельнікам фестывалю за тое, што вы захоўваеце традыцыі і набыткі папярэдніх пакаленняў, не толькі ўзбагачаеце сваё жыццё, але і фарміруеце навакольны свет больш прыгожым і ўтульным!

 Дазвольце выказаць асаблівыя словы ўдзячнасці яго ініцыятарам і арганізатарам фестывалю, гаспадарам – кіраўніцтву Акцябрскага раёна, работнікам культуры і творчым калектывам за высокі арганізацыйна-творчы ўзровень заключных мерапрыемстваў фестывалю “Берагіня”.

Шчаслівага шляху і доўгіх гадоў жыцця фестывалю, новых творчых адкрыццяў, а ўдзельнікам – багатых станоўчых эмоцый і паспяховых выступленняў!

Тадэуш Стружэцкі, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд культуры”                                     



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *