Мікола Лупсякоў нарадзіўся ў Маскве, але дзяцінства і большасць гадоў сталага жыцця правёў на малой радзіме бацькоў – Жлобіншчыне. Тут напісаў многія творы, якія сталі класікай беларускай літаратуры.
Калі будучаму пісьменніку было няпоўных два гады, бацька з сям’ёй вярнуўся на гістарычную радзіму – у вёску Папаратнае. У сярэдзіне 1990-х гадоў аўтар гэтых радкоў запісаў успаміны родзіча Лупсяковых, былога стрэшынскага настаўніка, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Шаўцова.
– На стыку двух папаратнянскіх пасёлкаў Вішанкі і Ляды, проста на выгане, каля балота, непадалёку ад невялікага ручая, што падзяляў два паселішчы, восенню 1933 года за адзін дзень з’явіліся хата, хлеў з павеццю для дроў і нават агароджаны двор з варотамі, – распавядаў ён. – Праз тыдзень-другі ў яе пераехала сям’я Радзівона Лупсякова, якога абралі старшынёй калгаса. У недалёкім мінулым ён – балтыйскі матрос, член ленінскай партыі, удзельнічаў у штурме Зімняга палаца, быў у Маскве эмісарам ад Чырвонбалта. Там ажаніўся на шчупленькай Лукер’і Сямёнаўне, і пайшло качавое жыццё: Масква – Петраград, Петраград – Масква. Потым паклікала Радзівона Яфрэмавіча родная старонка.
Мікалай Шаўцоў успамінаў, што дзяцей прынята было называць Міколка, Надзейка, Валодзька. Жонка ласкава называла мужа мой Родзька, а ён яе – Луняй. У сям’і любілі спяваць, па вечарах у іх збіралася моладзь і людзі больш сталага ўзросту. А яшчэ было шмат кніг, якія займалі добрую палову невялічкай, усяго на чатыры акны, хаты.
Скончыўшы Папаратнянскую сямігодку, Мікола Лупсякоў надоўга знік з вёскі, а ў 1937 годзе ў газеце «Піянер Беларусі» з’явілася яго п’еса «Каштоўны скрутак», пасля і апавяданне «Каля кастра». Вучыўся на paбфaку пpы Бeлдзяpжyнiвepciтэцe, потым нa лiтфaкyльтэце Miнcкaгa пeдiнcтытyтa. Слyжыў y Чыpвoнaй аpмii. У 1942 годзе скончыў Cмaлeнcкae apтылepыйcкae вyчылiшча.
Жыццёвы шлях пісьменніка склаўся няпроста. Шматлікія выпрабаванні лёсу далі матэрыял для будучых твораў, якія з цікавасцю чытаюцца і сёння. Галоўным экзаменам на сталасць і чалавечнасць стала Вялікая Айчынная вайна. Ён удзельнічаў у баях за Маскву, ваяваў на Цэнтральным, Варонежскім франтах, пад Харкавам. У сакавіку 1943 года цяжка паранены і камісаваны. Пpaцaвaў y гaзeцe «Kaзaxcтaнcкaя пpaўдa», y pэдaкцыяx бeлapycкix чacoпicaў «Бeлapycь» і «Бяpoзкa».
Ваенная тэматыка стала для Міколы Лупсякова самай блізкай. У ліку найбольш вядомых твораў згадваецца апавяданне «Пераправа». Наогул ён быў майстрам малых эпічных жанраў, аб гэтым сведчаць і шматлікія зборнікі.
Пасля ранення на фронце ўрачы далі строгі наказ – не займацца ні фізічнай, ні разумовай працай. Але ён не мог не пісаць. Маючы кватэру ў Мінску, часта бываў у гарадскім пасёлку Стрэшын, дзе бацькі і сястра паставілі невялікі драўляны домік. Вуліца, дзе ён знаходзіцца, названа ў гонар пісьменніка. У Жлобінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Н. К. Крупскай і гісторыка-краязнаўчым музеі захоўваецца шмат матэрыялаў аб жыцці і творчасці Міколы Лупсякова.
Фото з архівв Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва
Источник: http://gp.by
© Правда Гомель