9 верасня. Гэты дзень у календары

Общество

Гэты дзень з’яўляецца дзвесце пяцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 113 дзён.

Якія падзеі адбыліся 9 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары.

Гістарычныя падзеі 9 верасня

У 1918 годзе ў Мінску адкрыліся беларускія настаўніцкія курсы, адным з першых настаўнікаў на іх быў Язэп Лёсік.

У 1944 годзе была заключана дамова паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення пра абмен насельніцтвам.

У 1992 годзе ў Мінску адкрылася прадстаўніцтва ААН.

Хто нарадзіўся 9 верасня

1924 год: Анатоль Гурыновіч, беларускі дзяржаўны дзеяч.

Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік, філосаф Леў Талстой і брытанскі акцёр Х’ю Грант.

9 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святога Пімена і пакутніцы Анфісы, якую ў народзе называюць Анфіса-Рабінніца.

У гэты дзень галінкі рабіны вешалі над дзвярамі ці пад столлю, каб уберагчы дом ад нячысцікаў. Маладыя дзяўчыны рабілі з ягад рабіны пацеркі, якія таксама лічыліся абярэгам.

Па рабіне таксама вызначалі надвор’е на восень і зіму: калі ягад многа, значыць, будуць маразы.

Ягады рабіны горкія, але вельмі карысныя: іх сушылі і дадавалі ў стравы ўзімку або варылі з іх напоі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *