Смачна па-беларуску. Рэдакцыя раённай газеты «Чырвоны Кастрычнік» удзельнічае ў праекце «Кожная пятніца – роднае, сваё!»

Важное

Традыцыйная беларуская кухня мае багатую гісторыю, але многія старадаўнія стравы з часам сталі рэдкасцю або захаваліся толькі ў асобных рэгіёнах і літаратуры. Сёння ў рубрыцы «Смачна па-беларуску» мы пазнаёмім вас з некаторымі з іх.

Зацірка. Густы суп, які гатавалі з маленькіх камячкоў цеста. Жытнюю ці пшанічную муку расціралі рукамі з яйкам і вадой (адсюль і назва – «заціраць»), а потым варылі ў вадзе або малацэ.

Праснакі. Прэсныя тонкія бліны або ляпёшкі з жытняй, пшанічнай ці ячнай мукі, якія выпякалі на патэльні або проста на гарачым чарэні печы.

Цыбрыкі. Маленькія хрумсткія шарыкі з цёртай адціснутай бульбы, абкачаныя ў муцэ і абсмажаныя ў вялікай колькасці тлушчу або алею (старадаўні аналаг бульбы фры).

Маркоўнік. Салодкі пірог або запяканка з цёртай морквы, змяшанай з мукой, яйкамі, мёдам або цукрам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *