Прывітанне ўдзельнікам і гасцям «Берагіні» старшыні Акцябрскага райвыканкама Віктара Палуянава

Общество

Паважаныя ўдзельнікі і госці фестывалю!

У дзясяты раз сустракае Акцябрскі раён удзельнікаў Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Лічба абавязвае азірнуцца, ацаніць зробленае, паразважаць, куды рухацца далей.

Уражвае тое, што фестывальны рух не спыняецца. Увесь час
да ўдзелу у “Берагіні” далучаліся новыя ўдзельнікі, пашыралася геаграфія. А галоўнае, узрастала цікавасць да гэтай ужо знакавай падзеі. Гэта, пагадзіцеся, немалы стымул і для ўдзельнікаў, і для арганізатараў.

Гэты маштабны і аўтарытэтны фестываль займае асаблівае месца
ў сучасным культурным жыцці не толькі раёна, але і рэспублікі.
Ён выконвае важную і высакародную задачу захавання і развіцця   традыцыйнай народнай творчасці, далучэння дзяцей, падлеткаў, моладзі да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй краіны.

Спадзяюся, што сёлетні фестываль працягне выдатныя традыцыі, прымножыць колькасць сваіх сяброў і прыхільнікаў, стане сапраўдным святам для аматараў фальклору, ў поўнай меры апраўдае чаканні патрабавальнай публікі, падорыць ёй мноства ўражанняў і цікавых сустрэч.

Крыніца нашай спадчыны невычарпальная. Колькі яшчэ ўсяго нязведанага захоўваецца ў куфэрках нашых продкаў, колькі старадаўніх абрадаў, звычаяў і цікавых экспанатаў яшчэ можна перадаць нашчадкам.

Дык пажадаем жа самадзейным майстрам, фальклорным калектывам і іх кіраўнікам творчага пошуку, таленту, натхнення, яркіх фестывальных уражанняў і выдатнага настрою. 

В.В. Палуянаў, старшыня Акцябрскага раённага выканаўчага камітэта                                                                  



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *