Стала вядома, колькі беларусы будуць кампенсаваць за ЖКП, транспарт і пошту

Общество

 


 

Пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка Беларусі ад 11 верасня 2018 года №658 / 12 зацверджана антыінфляцыйная праграма.


У прыватнасці, праграмай прадугледжана правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне тарыфнай палітыкі за кошт прымянення механізмаў ўстанаўлення тарыфаў на сярэднетэрміновы перыяд на асобныя паслугі, у тым ліку з улікам росту ўзроўню даходаў насельніцтва. У сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі з 2019 года плануецца паэтапнае скарачэнне памераў перакрыжаванага субсідзіравання насельніцтва ў тарыфах (цэнах) на энергарэсурсы для рэальнага сектара эканомікі са зніжэннем тарыфаў (цэн) на энергарэсурсы для суб’ектаў гаспадарання ў мэтах забеспячэння канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі на рынку ЕАЭС і трэціх краін . У 2018-2020 гадах праграмай прадугледжана аптымізацыя выдаткаў на аказанне жыллёва-камунальных паслуг. Таксама плануецца распрацаваць і рэалізаваць з 2020 года механізм падтрымання дасягнутага 100-працэнтнага ўзроўню кампенсацыі тарыфамі затрат на аказанне ЖКП.

У сферы перавозак пасажыраў мяркуецца дасягнуць да 2020 года наступнага ўзроўню кампенсацыі насельніцтвам затрат: гарадскім аўтамабільным транспартам — не менш за 80%, у тым ліку ў абласцях — не менш за 90% і ў Мінску — не менш за 70%; прыгарадным аўтамабільным транспартам — не менш за 65%.

Таксама плануецца дасягнуць да 2020 года 100-працэнтнага ўзроўню кампенсацыі затрат на аказанне паслуг электрасувязі і паштовай сувязі агульнага карыстання, тарыфы на якія рэгулююцца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб цэнаўтварэнні.

На працягу 2018-2020 гадоў прадугледжаны мерапрыемствы, мэта якіх — павышэнне даверу да нацыянальнай валюты. Дасягнуць гэтага плануецца праз рэалізацыю мер, накіраваных на выключэнне выкарыстання замежнай валюты ў разліках на тэрыторыі Беларусі, а таксама прывязкі коштаў, тарыфаў, ставак і іншых плацяжоў да замежнай валюты.

У цэлым праграма змяшчае 22 мерапрыемствы.

Пастанова ўрада і Нацыянальнага банка Беларусі ад 31 жніўня 2015 года №733 / 17 «Аб зацвярджэнні антыінфляцыйнай праграмы» прызнана страціўшай сілу.

БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *