Беларускія штангісты Анастасія Новікава і Андрэй Рыбакоў пазбаўленыя медалёў Алімпіяды-2008 за ўжыванне допінгу

Спорт

Міжнародны алімпійскі камітэт 26 кастрычніка паведаміў аб пазбаўленні дзевяці спартсменаў медалёў летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне за ўжыванне допінгу. Сярод іх беларускія штангісты Анастасія Новікава і Андрэй Рыбакоў.

Новікава стала бронзавым прызёрам спаборніцтваў у вагавой катэгорыі да 53 кг. Паўторнае даследаванне яе допінг-пробы з выкарыстаннем сучасных тэхналогій выявіла наяўнасць забароненых рэчываў дэгідрахлорметылтэстастэрону (турынаболу) і станазалолу.

У пробе Рыбакова, які заняў другое месца ў вагавой катэгорыі да 85 кг, выяўлены тыя ж рэчывы.

Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту Беларусі загадана вярнуць медалі і дыпломы абодвух цяжкаатлетаў.

Такім чынам, колькасць медалёў, заваяваных беларускімі спартсменамі ў Пекіне, скарацілася з 18 да 16 (4 залатыя, 4 сярэбраныя і 8 бронзавых).

У 2012 годзе узнагарод былі пазбаўленыя прызёры Алімпіяды-2004 у Афінах Іван Ціхан (другое месца ў кіданні молата) і Ірына Ятчанка (трэцяе месца ў кіданні дыска).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *