Фота Дзяніса Касцючэнкі
Беларуска Дар’я Юркевіч выйграла бронзу ў індывідуальнай гонцы на 15 км на першым этапе Кубка свету па біятлоне ў шведскім Эстэрсундзе. Яна адзіная, што адстралялася на нуль з усіх 99 удзельніцаў.
Перамагла немка Лаура Дальмайер, другое месца — у францужанкі Анаіс Бескон.
1 снежня пройдзе індывідуальная гонка ў мужчын.
3 снежня — спрынт у жанчын і мужчын, а 4 снежня — гонка пераследу.