Чытальнікі з Акцябрскага на рэспубліканскай сцэне

Знай наших!

Дзве дзяўчынкі з Акцябрскага раёна вельмі ўдала выступілі на рэспубліканскім конкурсе юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Дамініка Мельнікава з раённай гімназіі і Сафія Агевіч з Рассветаўскай сярэдняй школы сталі лаўрэатамі прэстыжнага дзіцячага конкурса. Яго паўфінал праходзіў у Мінску, дагэтуль дзяўчынкі разам са сваімі педагогамі прайшлі ўсе туры. Спачатку разам рыхтаваліся, шукалі цікавыя творы, вучыліся іх прыгожа чытаць, знаходзілі арыгінальныя прыёмы.

Першы этап конкурса юных чытальнікаў “Жывая класіка” праходзіў у Акцябрскай раённай гімназіі. Абедзве дзяўчынкі з лёгкасцю абыйшлі сапернікаў у сваіх узроставых намінацыях. І пачалі рыхтавацца на вобласць.

Як удакладняе настаўнік пачатковых класаў Акцябрскай раённай гімназіі Іна Ярмоленка, вучні з нашага раёна кожны год удзельнічаюць у абласным этапе конкурса. І заўсёды вельмі добра выступаюць, займаюць прызавыя месцы. Вось і яе вучаніца Дамініка Мельнікава, якая зараз перайшла ў 4 клас, чытала вершы на абласной сцэне конкурса “Жывая класіка” неаднаразова. У першым класе дзяўчынка атрымала Дыплом ІІ ступені, у другім класе – Дыплом ІІІ ступені, і ў гэтым годзе маленькая гімназістка ўпэўнена і вельмі артыстычная выступіла. Члены журы ацанілі яе здольнасці і былі ўпэўнены, што яна сумее абараніць гонар Гомельчшыны на рэспубліканскім этапе. Так і атрымался.

Паўфінал конкурса праходзіў 28 чэрвеня ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. У кожнай узроставай катэгорыі – чытальнікі-пераможцы абласнога этапу. Дамініка Мельнікава чытала байку беларускага пісьменніка Уладзіміра Корбана “Казёл і муха”. Дзяўчынка была ўпэўнена ў сваіх сілах, змагла данесці да гледачоў і членаў журы энергію і выканальніцкае майстэрства. Некалькі разоў пасля заканчэння конкурса члены журы падыходзілі да яе і настаўніцы са словамі ўдзячнасці і пажаданнямі развівацца і далей у гэтым накірунку.

– Дамініка – таленавітая і здольная дзяўчынка, ёй спадабаецца чытаць вершы, яна іх разумее і адчувае сама, дзе трэба рабіць акцэнт, мяняць інтанацыю, уключаць артыстызм. На мой погляд, яна выступіла цудоўна і бездакорна, – расказвае Іна Уладзіміраўна. – Але ж, трэба дадаць, што ўсе ўдзельнікі паўфінала – моцныя і таленавітыя чытальнікі. Членам журы было вельмі складана выбраць з лепшых прадстаўнікоў шасці абласцей і горада Мінска тых, хто выступіць на Дне беларускага пісьменства. Стаць лаўрэатам рэспубліканскага конкурса, паўдзельнічаць у паўфінале, атрымаць вялікі вопыт і незабыўныя ўражанні – усё гэта каштавала напружанай падртыхоўцы і хваляванняў.

Згадняюцца з Інай Уладзіміраўнай пяцікласніца Рассветаўскай сярэдняй школы Сафія Агевіч і яе настаўніца Аляксандра Лузан.
Як дапаўняе Аляксандра Міхайлаўна, паўфінал конкурса “Жывая класіка” здзвівіў моцнымі сапернікамі і вельмі парадаваў тым, што ў нашай краіне ёсць такія таленавітыя дзеці.

– Слухаць юных чытальнікаў было вельмі прыемна і цікава. Дзеці чуюць і разумеюць родную мову, умела ёю валодаюць, пражываюць вершы на сцэне, паказваюць высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства. І прыемней удвая, што Сафія, дзяўчынка з сельскай мясцовасці, дайшла да паўфіналу і выступіла на адным узроўні з такімі моцнымі сапернікамі, – кажа Аляксандра Міхайлаўна.

Сафія чытала ўрывак з вершаванай казкі Якуба Коласа “Рак-вусач”, зрабіла гэта майстэрскі і пранікнёна. Яна таксама стала лаўрэтам конкурса, атрымала вопыт і задавальненне ад удзелу ў паўфінале.

Дзяўчынкі яшчэ доўга будуць успамінаць пра цікавую паездку ў сталіцу і, канечне, атрыманы вопыт ім спатрэбіцца падчас падтрыхтоўкі да наступных конкурсаў. Чытаць вершы і прозу на сцэне Дамініка і Сафія будуць абавязкова і ў будучым навучальным годзе, а іх настаўнікі ім абавязкова дапамогуць.

Ірына ЛЯШКОВА.
Фота прадастаўлена ўдзельнікамі конкурса.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *