Лепшыя сярод лепшых

Знай наших! Образование

 

22 лютага 2020 года на базе гімназіі №56 горада Гомеля імя А. А. Вішнеўскага ў чарговы раз прайшоў абласны лінгвістычны конкурс “Ведай родную мову”. Выдатныя веды прадэманстравалі на ім вучаніцы Акцябрскай раённай гімназіі – дзесяцікласніца Аміна Назарава

Конкурс “Ведай родную мову” вельмі складаны, прыняць у ім удзел могуць не ўсе жадаючыя. На яго запрашаюць пераможцаў трэцяга этапа абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. І праводзіцца ён з мэтай развіцця інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў, выяўлення здольных, лінгвістычна адораных дзяцей.

Пра перамогі Аміны Назаравай мы з радасцю расказваем на старонках нашай газеты. І вось – новая падстава, каб яшчэ раз успомніць гэтую таленавітую дзяўчыну. Не так даўно Аміна заняла другое месца ў складаным інтэлектуальным спаборніцтве – абласной алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры. Гэта вельмі добры вынік, які даў дзяўчыне магчымасць увайсці ў склад каманды вобласці для ўдзелу ў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды. Нагадаем, што год назад вучаніца выдатна прадставіла наш раён на рэспубліцы, заняўшы трэцяе месца. Але сёлета Дыплом другой ступені на вобласці Аміну не зусім задаволіў. І таму на конкурс “Ведай родную мову” яна ехала с адной мэтай – даказаць, што можа быць першай. І ў яе гэта атрымалася на “дзесяць з плюсам”. Дзяўчына не без цяжкасцяў, але здолела абыйсці моцных сапернікаў з ліку пераможцаў абласной алімпіяды. Гэта былі ў асноўным вучні гарадскіх гімназій і ліцэяў.

У першым туры ўдзельнікі конкурсу выконвалі лінгвістычную комплексную работу, якая змяшчала заданні алімпіяднага ўзроўню складанасці. Як кажа Аміна, нягледзячы на дастатковы вопыт удзелу ў такіх інтэлектуальных спаборніцтвах, для ее некаторыя пытанні былі цяжкімі. Многія з іх патрабавалі шырокіх ведаў не только па беларускай мове і літаратуры, але і па рускай. У другім туры навучэнцы пісалі сачыненне-мініяцюру па адной з 2-х прапанаваных тэм. Аміна для разважання выбрала выказванне Васіля Быкава “Найбольшае зло ў нашым жыцці – спрадвечнае наша бяспамяцтва”. Яна распавядала пра свае пачуцці, меркаванні і думкі, выкліканыя гэтай складанай тэмай.

Паліна Арчугова ў конкурсе “Ведай родную мову” прымала ўдзел ўпершыню. Яе сапернікамі былі вучні 8 класаў, якія ў мінулым годзе сталі пераможцамі трэцяга этапа абласной алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Зразумела, канкурэнцыя была моцнай, але наша гімназістка ўпэўнена заняла першае месца. Хаця, па яе прызнанню, былі і хваляванне, і страх.

– Заданні лінгвістычнай комплекснай работы не паказаліся мне лёгкімі, наадварот, – расказвае Паліна. – Некаторыя былі падобнымі на тыя, які мы разбіралі раней з настаўніцай Таццянай Сяргееўнай Крэч. А над некаторымі прыйшлося “папацець”. Напрыклад, у рабоце былі заданні са сказамі, а мы яшчэ гэтыя тэмы не праходзілі. Складанымі апынуліся і заданні па літаратуры: было неабходна ведаць тропы, рыфмоўку, стопы, добра арыентавацца ў творчасці беларускіх пісьменнікаў. І па метафарычным апісанні здагадацца, пра якога класіка вядзецца гаворка. Пры напісанні сачынення, для якога даецца две з паловай гадзіны, я выбрала тэму “А талент ад душы, не ад святога духу”. Разважала, што ў кожнага чалавека ёсць талент і трэба яго разгледзець. Увогуле, гэтая тэма мне падалася цікавай, і ў мяне атрымалася раскрыць сваю думку. Здаецца, і членам журы спадабаліся мае разважанні.

–  Я магу многа расказваць пра гэтых дзвюх дзяўчынак, — дачыняцца да размовы настаўніца Аміны і Паліны Таццяна Сяргееўна Крэч. — Але скажу саме галоўнае. Яны перамагаюць толькі таму, што шмат займаюцца. Гэта вялікія працаўніцы, якія, не шкадуючы сваіх сіл, працягваюць вучыцца кожны дзень, кожную хвіліну. Дзяўчаты не прыходзяць на заняткі, каб проста пасядзець і мяне паслухаць. Аміна і Паліна працуюць са слоўнікамі, метадычнымі кнігамі, часопісамі. Кожную новую тэму яны дасканальна адпрацоўваюць, как не было прабелаў у ведах. Мне прыемна, што яны сябруюць паміж сабой, адна адну дапаўняюць. Абедзве мэтанакіраваныя, уседлівыя, можна сказаць, апантаныя.  Конкурс “Ведай родную мову” вельмі складаны, аб гэтым кажуць і члены журы. Але ён сапраўды выяўляе адораных вучняў. І калі ёсць грунтоўныя веды, то ў гэтым інтэлектуальным спаборніцтве можна дабіцца вынікаў. Што і зрабілі Аміна з Палінай. Я ўдзячна дзяўчатам за тое, што яны палюбілі беларускую мову, займаюцца ёю на сур’ёзным узроўні. Удзячна настаўнікам пачатковай школы, асабліва Антаніне Міхайлаўне Гуткоўскай, якая яшчэ ў чацвёртым класе прапанавала Паліне Арчуговай займацца беларускай мовай. Дзякуй бацькам дзяўчынак, яны падтрымліваюць іх імкненні, заўсёды ідуць насустрач і сапраўды дапамагаюць і мне, і дзяўчатам развівацца і з кожным годам ісці далей і далей. І, бузумоўна, хочацца падзякаваць намесніку дырэктара Андрэю Васільевічу Кадолу за яго падтрымку, веру ў нашу каманду – падкрэсліла Таццяна Сяргееўна.

Пасля кожнай складанай працы, конкурсу, спаборніцтва любы чалавек хоча адпачыць. А камандзе Таццяны Сяргееўны пакуль аб гэтым марыць рана. Наперадзе ў дзяўчат новыя старты. Паліну чакае прадметная алімпіяда для вучняў 4-8 класаў, а ў Аміны цяжкая работа па падтрыхтоўцы да рэспубліцы. Пажадаем дзяўчатам поспехаў і новых перамог!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *