Нарвежац Магнус Карлсен застаўся чэмпіёнам свету па шахматах, абыграўшы ў фінале грамадзяніна Расіі Сяргея Каракіна.
Магнус Карлсен.
Сустрэча праходзіла ў Нью-Ёрку. Асноўныя 12 партый скончыліся з лікам 6:6, прычым у кожнага з шахматыстаў было па адной перамозе, усе астатнія — нічыі.
У выніку былі прызначаныя чатыры гульні тай-брэйку — гэта хуткія шахматы. Супернікам даецца на матч па 25 хвілін часу плюс 10 секунд на ход.
Карлсен меў перавагу ў першых дзвюх сустрэчах, але не ўвасобіў яе ў перамогу.
Затое трэці матч скончыўся перамогай нарвежца. Усе шахматныя эксперты абмяркоўваюць фатальную памылку Каракіна, які авантурна пайшоў наперад белай ладдзёй:
Карлсен пайшоў сваёй ладдзёй на а1 — і гэта была перамога.
У апошняй гульні нарвежац не пакінуў шанцаў Каракіну і атрымаў яшчэ адну перамогу.
Прызавы фонд фінала складаў 1 мільён еўра, чэмпіён атрымае з іх 600 тысяч.
* * *
Хто такі Магнус Карлсен? Шахматны вундэркінд нарадзіўся 30 лістапада 1990 года — у дзень сёлетняга пераможнага фінала ён святкаваў народзіны!
Карлсен — першы ў гісторыі чэмпіён свету ў трох катэгорыях (у класіцы, у рапідзе і ў бліцы).
У класічных шахматах ён выйграў тытул у 2013 годзе, а пасля абараніў яго ў 2014 і 2016 гадах.
У цяперашні час працягвае займаць першае месца ў сусветным рэйтынгу.