Вандроўка першая. Парэчча
(Працяг. Пачатак у №№30-32)
А гэта ці не раённы цэнтр?
Старонняму чалавеку, які ніколі не быў у Акцябрскім і раптам трапіў у Парэчча, з якім таксама незнаёмы, у 60-70-х гадах мінулага стагоддзя, напрост магло здацца, што ён наведаў не інакш, як цэнтр аддаленага правінцыяльнага раёна. І сапраўды, па тым часе гэта вёска ў мела зусім іншы выгляд, чым любы іншы буйны населены пункт Акцябршчыны. Дзе яшчэ столькі было двухпавярховых цагляных жылых будынкаў, усіх неабходных аб’ектаў вытворчай і сацыяльнай сферы, як у Парэччы? Нідзе, бо іншыя цэнтры сельсаветаў і гаспадарак нашага раёна звычайна абмяжоўваліся адной-двума двухпавярхоўкамі накшталт школы ці дома з кватэрамі для настаўнікаў. А тут далёка не адзін парачанін з так званай “высокай” кватэры з палепшанымі бытавымі ўмовамі мог не без падстаў аднесці сябе ў нейкай ступені да гарадскога жыхара.
Сапраўды, вялікае будаўніцтва ў Парэччы было разгорнута менавіта ў вышэйназваныя годы. Як мы ўжо адзначалі, упэўнены старт рыштаванням быў узяты з утварэннем саўгаса “Парэчча”, ініцыятыве і рашучым дзеянням у гэтым напрамку з боку яго першага дырэктара Лізаветы Уцеўскай. Яе справу дастойна працягнуў былы франтавік, ураджэнец вёскі Харомцы Сяргей Андрэевіч Круглоў, які кіраваў гаспадаркай з 1958 па 1977 год. Вырашаць шэраг пытанняў стала прасцей, калі ў лютым 1961 года ад саўгаса “Парэчча” аддзяліўся і стаў асобным сельгаспрадпрыемствам саўгас “Акцябрскі”. Развіццю кампактнай гаспадаркі на правым беразе Пцічы былі нададзены новыя імпульсы. Пачалося маштабнае наступленне на балоты і хмызнякі. У выніку ужо ў 1967 годзе саўгас меў на сваім балансе 9703 гектары ўрадлівых земляў. Аблічча цэнтра гаспадаркі і сельскага Савета на вачах мянялася да сучаснага. Адзін за адным здаваліся ў эксплуатацыю вытворчыя аб’екты, некаторыя з якіх мясцовыя аграрыі выкарыстоўваюць і сёння, — тыпавая майстэрня для рамонту сельгастэхнікі, гараж, механізаваны кармацэх, зернесушыльны комплекс. З кожным годам прырастаў дадатковымі гектарамі саўгасны сад. С. А. Круглоў выношваў план будаўніцтва цэха для вытворчасці і розліву пладова-гароднінных сокаў, было нават закуплена ў Малдавіі неабходнае абсталяванне, але задуманае па шэрагу прычын так і не здзейснілася. Наогул, Сяргей Андрэевіч, як мудры і прадбачлівы кіраўнік, надаваў вялікую ўвагу ўкараненню ў жыццё нетрадыцыйных па тым часе, аднак прыбытковых галінаў сельгасвытворчасці. Гэта і ўдасканаленне не толькі тэхналогіі вырошчвання хмелю, на чым працяглы час спецыялізаваўся саўгас, але і яго захоўвання, перапрацоўкі – аб гэтым участку вытворчасці да сённяшняга дня нагадваюць старыя цагляныя будынкі на полі ля вёскі Харомцы. У “Парэччы” паспяхова развівалася і гароднінаводства парніковага тыпу: ва ўзведзеных капітальных цяпліцах вырошчвалі агуркі і таматы, мелі ад іх рэалізацыі стабільны даход (зараз ад саўгасных парнікоў не засталося і сляда).
Асобна трэба сказаць аб жыллёвым і культурна-бытавым будаўніцтве ў Парэччы пяцідзесяцігадовай даўніны. Яно ішло хуткімі тэмпамі, прыкметна, і кожны новы здадзены аб’ект станавіўся знакавым для вёскі. Гэта ў першую чаргу двухпавярховы клуб з бібліятэкай, вялікай глядзельнай залай, стацыянарнай кінаўстаноўкай, шматлікімі памяшканнямі для заняткаў у гуртках, більярдам, гіганцкай і надзвычай прыгожай люстрай у фае – у канцы 60-х гадоў такой шматпланавай установай культуры мог пахваліцца далёка не кожны саўгасны ці калгасны цэнтр. Пазней, у канцы 70-х і ў 80-х, калі саўгас “Парэчча” дасягнуў піку свайго росквіту, паступова дапаўнялі інфраструктуру ужо тады аграгарадка, калі меркаваць з пазіцыі сённяшнага дня, новыя будынкі сярэдняй школы (вось ужо і трохпавярхоўка ў сельскай глыбінцы), аб’ёмны дзіцячы сад, бальніца, аптэка, лазня, Дом быту, сталовая з дэкаратыўным інтэр’ерам і шмат чаго іншага, не горш, чым у райцэнтры. Калі ізноў закрануць тэму жыллёвага будаўніцтва, то і тут Парэчча шло на галаву вышэй іншых сельскіх населеных пунктаў Акцябршчыны, прычым, шэраг аб’ектаў узводзіўся сіламі саўгаснай будаўнічай брыгады пад кіраўніцтвам прараба Мікалая Рыгоравіча Адзінца, уменню майстраў-самародкаў, такіх як, напрыклад, цясляр Сцяпан Казлоўскі і іншых. Дастаткова ўзгадаць пабудаваны ў пачатку 60-х гадоў двухпавярховы 8-кватэрны жылы дом (нават у Акцябрскім тады такіх не было) ля вясковых могілак: ён, хоць даўно і нежылы, але моцны і не разбураны стаіць і зараз нібыта помнік таму часу, адбудаваны крыху пазней участак вуліцы Леніна з двухпавярховымі дамамі на некалькі дзясяткаў камунальных кватэр, інтэрнат-гасцініца таксама ў два паверхі, які, на жаль, даўно ўжо не эксплуатуецца, шмат сучасных катэджаў у розных кутках сённяшняга аграгарадка.
І наконт магчымага райцэнтра ў Парэччы. Такая версія насамрэч існавала, што могуць падцвердзіць некаторыя старажылы гэтай вёскі. Адпаведнае пытанне абмяркоўвалася недзе ў вярхах адразу ў пасляваенны час, калі зусім невыпадкова менавіта ў Парэччы адкрылі машынна-трактарную станцыю, тут жа размясціўся пазней цэнтр адзінага сельгаспрадпрыемства, у склад якога ўваходзілі і рудабельскія землі. Узгадвалася пра гэта і ў часы так званага “хрушчоўскага перетрусу”, калі ішлі бясконцыя пашырэнні-скасаванні ў адміністрацыйным падзеле: Акцябрскі раён быў скарочаны ў снежні 1962 года, у ліпені 1966 адноўлены, і Парэчча таксама быццам бы было кандыдатам на райцэнтр з улікам яго тагачаснай інфраструктуры, вытворчай сферы, сплаўной ракі за хатамі. Але перавагу аддалі ўсё ж такі гарпасёлку Акцябрскі з яго значна больш выгадным месцазнаходжаннем, чыгункай побач і накопленым вопытам мясцовага адміністравання.
За ўсімі тагачаснымі дасягненнямі вёскі Парэчча і аднайменнага сельгаспрадпрыемства, безумоўна, стаялі канкрэтныя людзі. Адна з найбольш яркіх фігур маладых упраўленцаў таго часу – кіраўнік перадавога ў раёне саўгаса у 1977-1984 гадах Пётр Матвеевіч Бахун. Зараз пенсіянер, жыхар Брэста, ён да сённяшняга часу падтрымлівае сувязь з раёнам, акцябрычанамі, з якімі калісьці жыў і працаваў побач. Нядаўна на адрас Цэнтра гісторыі і культуры прыйшлі яго ўспаміны аб той далёкай, няпростай, але па-свойму цікавай і непаўторнай пары. Слова Пятру Матвеевічу:
“После окончания сельхозакадемии в Горках в 1971 году я 4 года трудился младшим научным сотрудником на Могилевской опытной станции. Эта работа была интересной, но малооплачиваемой. И, как говорится, в поиске «лучшей доли» мне пришлось переехать в Октябрьский район, где предложили должность главного агронома в колхозе «Восход», руководителем которого на тот момент был Магазинщиков Анатолий Петрович, очень опытный и грамотный специалист. Первые полтора года работы в этом хозяйстве, где я заодно возглавлял комсомольскую организацию, принесли мне ряд успехов. В частности, комсомольско-молодежное звено по выращиванию картофеля по итогам работы за 1976 год заняло 2-е место в СССР (!) среди подобных коллективов – с 65 гектаров посевной площади получили по 366 центнеров клубней на круг. За это высокое достижение я был отмечен Почетной грамотой ЦК ВЛКСМ, а звеньевой Филиппович Василий Леонтьевич удостоился чести сфотографироваться в Кремле среди комсомольцев-победителей Всесоюзного социалистического соревнования. Тогда колхоз «Восход» прочно закрепился в лидерах по производству сельскохозяйственной продукции в районе. В марте 1977 года я был назначен директором совхоза «Поречье», тогда мне исполнилось всего лишь 29 лет. Опыта работы руководителем, специальной подготовки по финансовым вопросам и в отрасли животноводства у меня, конечно же, не хватало. В тот момент существенную консультативную помощь оказали первый секретарь райкома КПБ Жуков Николай Антонович и председатель райсполкома Ковалевич Петр Акулович. Также большую поддержку я получил от специалистов и рабочих сельхозпредприятия, хотя хватало и недоброжелателей. В совхозе, который тогда подчинялся Министерству пищевой промышленности БССР (в «Поречье» выращивался хмель, поставляемый в пивоваренную отрасль), практиковалась пятидневная рабочая неделя с двумя гарантированными выходными в любое время года (единственный пример в районе). Во время посевной и уборочной это вызывало огромное напряжение, ощущалась нехватка рабочих рук. На первых порах приходилось самолично возглавлять группу специалистов, куда входил также секретарь парткома совхоза Пась Владимир Ильич, по загрузке кормов на тракторные прицепы и организации кормления скота, так как на то время в хозяйстве не было элементарных погрузчиков, а народ в совхозе в субботу и воскресенье по законному праву отдыхал, несмотря на рев голодных животных. Приходилось объявлять выходные дни по приказу директора рабочими с двойной оплатой, что отрицательно влияло на экономику совхоза. Чуть позже перешли на скользящий график работы. Практика этих мобильных бригад, так выручивших меня в первые месяцы работы, сплотила специалистов и пригодилась в дальнейшем. Имея заливной луг в пойме реки Птичь, жители совхоза вручную заготавливали на 50% сено для личного скота и 50% для совхоза. Не всегда это получалось удачно. Например, лето 1980 года выдалось очень дождливым, и вышедшая из берегов река не позволила вовремя скосить луг. Затем рано наступившая бесснежная зима с сильными морозами сковала его льдом. На три дня, закрыв контору, мастерские, все специалисты и рабочие совхоза с косами и вилами вышли на луг и заготовили около 100 тонн сена. На четвертый день пошел снег, и мы вынуждены были прекратить эту работу. Пригодились эти мобильные бригады, в которых постоянно участвовал и я, на авральных работах по загрузке вагонов продовольственным и семенным картофелем.
Укрепив хозяйство финансово и достигнув хороших производственных показателей (в иные годы совхоз имел по 3 и 4 Переходящих знамени района), я постоянно работал над улучшением трудовой дисциплины, искоренением пьянства на работе и в быту, воровства, в чем нашел полное взаимопонимание с начальником милиции Шваевым.
Работая 7 дней в неделю с утра и до вечера, я своим примером приобретал единомышленников как среди специалистов, так и среди рабочих. В хозяйстве было 6 животноводческих ферм, на которых ежедневно дважды бывал на каждой. Очень ценил животноводов, у которых учился их мастерству. Знал особенности каждой из 900 коров. За 8 лет моей работы директором практически с нуля была создана ферма Прибочь, построены новые животноводческие помещения и модернизированы старые, возведены навесы для сельскохозяйственных машин, возросла мощность зернотоков за счет новых сушилок и складских помещений. Увеличился жилой фонд совхоза благодаря строительству 12-квартирного жилого дома в центре Поречья, общежития на 50 мест и ремонта старых квартир. Я очень уважал рабочих совхоза за их трудолюбие и поддерживал во многих начинаниях, зная всех по имени и отчеству. Проводя приемы по личным вопросам, я не начинал с ними разговор, пока не усаживал собеседника на стул. Принимать человека, когда сам сидишь за столом, а посетитель толчется у двери, считал непреемлемым. Эта наука мне пригодилась в дальнейшей жизни. Чувство сострадания к чужому горю, сопричастность к людским проблемам, приобретенные во время работы в совхозе, сопровождают меня и по сей день. Оно также сподвигло меня после аварии на Чернобыльской атомной электростанции добровольно возглавить механизированный отряд по запашке радиоактивного слоя почвы в тридцатикилометровой зоне ЧАЭС в совхозе «Посудово» Брагинского района, за что был награжден медалью. Впоследствии меня, как ликвидатора, несколько раз приглашали во Францию, где я выступал на конференциях и встречах, посвященных проблемам Чернобыля.
Работая в совхозе «Поречье», я постоянно чувствовал ответственность за судьбы людей, всегда принимал их боль и проблемы как свои. Ежегодно на протяжении вот уже более 30 лет я посещаю поречан, радуясь каждой встрече и каждому их рукопожатию».