Перамога рэспубліканскага ўзроўню

Знай наших! Образование Человек и его дело

Такіх перамог у Акцябрскім раёне даўно не было. Дыпломаміў заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах звычайна узнагароджваюцца вучні з абласных цэнтраў і горада Мінска, якія займаюцца з выкладчыкамі універсітэтаў і наведваюць спецыяльныя курсы пры ВНУ. Але ў гэтым годзе дзевяцікласніца Акцябрскай раённай гімназіі Аміна Назарава даказала, што і ў сельскай мясцовасці можна атрымаць такія веды, каб перамагчы ў рэспубліканскай алімпіядзе. Не раз мы пісалі пра дасягненні Аміны і яе настаўніцы Таццяны Крэч.Гэты творчы тандэм і зараз не падвёў. Пра тое, як праходзіла алімпіяда, што дае ўдзел у ёй, пра любоў да беларускай мовы наша сённяшняя гутарка з Амінай іТаццянай Сяргееўнай.

— Перш за ўсё, прыміце нашы віншаванні з перамогай! Вы сапраўдныя малайцы! Аміна, раскажы, калі ласка, якім чынам праходзіла падрыхтоўка да алімпіяды.

— Пасля перамогі ў абласным этапе, да якога мы старанна  рыхтаваліся з Таццянай Сяргееўнай ужо с першага верасня, я два разы ездзіла на зборы ў Гомель. Для каманды ад Гомельскай вобласці чыталі лекцыі выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны. Было складана, заняткі доўжыліся па шэсць гадзін. З намі гаварылі як са студэнтамі, некаторая тэрміналогія была незнаёмай і незразумелай. А пасля лекцый даводзілася ўсё гэта паўтараць.

– Нагрузка была каласальнай, – дачыняецца да размовы Таццяна Сяргееўна. – Але ў Аміны вельмі добрая памяць, яна адказны чалавек, які імкнецца дайсці да сутнасці. Яна многа чытае, цікавіцца і мовай, і літаратурай. Я бачыла, што ў лінгвістыцы ў Аміны моцныя веды, а таму падчас падрыхтоўкі да алімпіяды мы больш увагі надавалі водгуку і вуснаму выказванню. Мы спісалі некалькі сшыткаў на розныя тэмы. Потым пачалі развіваць ўменне выступаць перад публікай. Засякалі час на падтрыхтоўку да выказвання і на само выступленне. Можна сказаць, што рыхтаваліся ў рэжыме нон-стоп.

 – Раней я думала,што мне будзе складана выступаць перад публікай, але пасля абласных конкурсаў я адчувала сябе больш упэўнена, таму ўжо на самой алімпіядзе не вельмі хвалявалася. Але менавіта на вусным выказванні было нечакана, калі мы ўбачылі, што нашы выступленні запісваюць на камеру. Неяк было няёмка ў першыя хвіліны, –дабаўляе Аміна.

 – Раскажы, цяжкія  заданні былі?

–  Цяжка было пры напісанні водгука. Для яго быў прапанаваны верш Аркадзя Куляшова “Сябры, каго вайна скасіла кулямі”. Тут і ваенная, і філасофская тэмы. Многія удзельнікі алімпіяды за гэты этап атрымалі па 0 балаў, паколькі не правільна раскрылі сэнс твора.Але я з заданнем справілася, хаця было складана. Водгук мы пісалі ў першы дзень. На яго давалася 4 гадзіны. На другі дзень праходзіў лінгвістычны этап.Комплексная работа адразу мне падалася вельмі складанай. Два заданні былі з вобласці амаль навукувай дзейнасці. А астатнія я ўсе ведала і адказала на іх без памылак. Ну і этап трэццяга дня – гэта вуснае выказванне. Тэма была не вельмі складанай: “Кніга ці экранізацыя”. Але ж тут было неабходна паразважаць, прывесці плюсы і мінусы, знайсці прыклад, абгрунтаваць сваю думку.

–  Закрыццё алімпіяды праходзіла толькі ў пятніцу, ці адчувала ты напярэдадні,  што ўвайшла ў лік пераможцаў? 

– Я ў чацвер ужо ведала, колькі балаў набрала.  Адчуванне парамогі было, але ж не да канца. На цырымоніі ўзнагароджвання спачатку ўручалі пахвальныя лісты за поспехі ўканкрэтных этапах алімпіяды, а ўжо потым называлі пераможцаў. Я зразумела: паколькі мяне не назвалі пры ўручэнні лістоў, то Дыплом у меня ёсць.

– У Аміны Дыплом трэцяй ступені, з 15 чалавек ад Гомельскай вобласці, якія ўдзельнічалі ў алімпіядзе па беларускай мове ілітаратуры, чатыры дыпломы. А ўвогуле Гомельская вобласць паказал моцныя веды.Агульная колькасць дыпломаў па ўсіх прадметах – 101, гэта першае месца сярод іншых абласцей. Мая вучаніца на рэспубліканская алімпіядзе набрала больш балаў, чым на абласным этапе. Аміна поўнасцю падцвердзіла свае веды, – удакладняе Таццяна Сяргееўна

– Таццяна Сяргееўна, а што дае перамога на рэспубліцы?

– Пермога ў такім значным конкурсе дае падставу для ўзнагароджвання вучня спецыяльная прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.Дарэчы, Аміна — ужо чацвёрты мой вучань, які стане стыпендыятам прэміі. Акрамя гэтага, вучаніца вызваляецца ад сдачы экзамена па беларускай мове. А калі б яна была ў 11 класе, то ёй бы быў выстаўлены максімальны бал па цэнтралізаванаму тэсціраванню па беларускай мове

– Аміна, як твае родныя цябе падтрымлівалі?

– І мама, і бабуля вельмі за мяне хваляваліся, пастаянна званілі, пыталіся, як ў мяне справы. І ўвогуле ўсе родныя жадалі мне перамогі.

– А ці ведаюць яны беларускую мову?

– Не! Ні мае бацькі, ні бабуля з дзядулем не могуць гаварыцьпа-беларуску. А мне вельмі падабаецца гэта мова. І было прыемна размаўляць на ёй са сваімі аднагодкамі, а не толькі з настаўнікамі. І так спакойна, арганічна гучала мова, калі праходзіла алімпіяда, што ніхто не пераходзіў на рускую. Дома я прывыкла размаўляць па-руску, але там панаваў беларускі дух.

– Аміна, твае бацькі – урачы. Можа і ты па іх прыкладу пойдзеш у медыцыну?

– Адназначна, што быць урачом я не хачу. Пакуль я ведаю, што беларускай мове дакладна будзе месца ў маім жыцці.

– Ты з Таццянай Сяргееўнай займаешся з пятага класа, вы напэўна ўжо добра разумеце адзін аднаго?

– Нават мая мама называе Таццяну Сяргееўну “другой мамай”.Разам з ёй я адчуваю сябе спакойна, упэнена. Яна у добрым сэнсе зараджае мяне энергіяй. Таццяна Сяргееўна хвалюецца за мяне, як за сваю родную дачку. Заўсёды падтрымлівае, знаходзіць добрыя словы.  Я вельмі рада, што разам са мной такі настўнік. І гэта не проста словы. Яна на самой справе ўкладвае ў мяне сваю душу. Ну, і, канечне, без нашых заняткаў я б не дабілася тых вынікаў, якія ў мяне ўжо ёсць.

– Прайшла алімпіяда, падрыхтоўка да яе, чым ты зараз будзеш займацца?  

– Я вельмі люблю чытаць кнігі і маляваць. Мне бацькі падарылі некалькі тамоў кніг па маляванню. Буду зараз іх вывучаць.

–  Не шкадуеш, што столькі часу праводзіла за кнігамі і заняткамі, а магла б займацца чым-небудзь іншым? Ды проста адпачываць, глядзець тэлевізар, праводзіць час у сацыяльныхсетках, як гэта робяць падлеткі.

–  Не, ні кропелькі. Мне падабаецца вучыцца, пазнаваць нешта новае. Ну, і зразумела,прыемна бачыць вынік напружанай працы. Радасць ад перамогі перакрывае ўсе цяжкасці.

–  Дзякуй, Аміна і Таццяна Сяргееўна. Мы ўпэўнены, што яшчэ не адзін раз вы станеце героямі рубрык“Ведай нашых” ці “Падстава для гонару” у нашай газеце. Мы сапраўды вамі ганарымся і жадаем новых перамог!

Ірына ЛЯШКОВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *