Прывітанне ўдзельнікам і гасцям «Берагіні» міністра культуры Рэспублікі Беларусь Юрыя Бондара

Общество

Паважаныя арганізатары, удзельнікі i госці фестывалю!

Прыміце шчырыя віншавані з нагоды правядзення Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня».

У дзясяты раз Акцябрскі раён, або як яго прынята называць – Рудабельшчына, адметная сваімі народнымі традыцыямі i майстрамі, збірае разам лепшых выканаўцаў народных побытавых танцаў, харавых спеваў, спецыялістаў i аматараў, знаўцаў i прыхільнікаў фальклору.

На Акцябрскай зямлі створаны прыстойныя ўмовы для захавання, развіцця i папулярызацыі фальклорнага мастацтва. Адказнасць, прафесіяналізм i гасціннасць арганізатараў дазваляюць праводзщь мерапрыемствы фестывалю «Берагіня» на высокім арганізацыйным i творчым узроўні.

Фальклор застаецца  невычэрпнай крыніцай для нашай нацыянальнай культуры. Сведчаннем таму цікавыя аўтэнтычныя калектывы i выканаўцы, якія прадстаўляюць на гэтым фестывалі ўсе рэгіёны Беларусі, а таксама вялікая цікавасць грамадскасці да «Берагіні». Самабытныя песні i танцы, музычныя найгрышы, касцюмы, створаныя ў мясцовых традыцыях, мастацкія рамесніцкія вырабы, зробленыя па старадаўніх тэхналогіях, надаюць гэтаму культурнаму мерапрыемству асаблівы нацыянальны каларыт, ствараюць атмасферу шчырасці i добразычлівасці сапраўднага народнага свята.

Шчыра ўдзячны кожнаму з вас за адданасць фальклорнаму мастацтву, захаванне нацыянальнай культурнай спадчыны, вялікую працу па эстэтычнаму выхаванню насельніцтва Беларусі.

Жадаю святочнага настрою, творчага натхнення, мipy i дабрабыту.

Ю. П. Бондар, міністр культуры Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *