Паважаныя госці і ўдзельнікі фестывалю, шаноўныя сябры!
Шчыра вітаю вас з нагоды адкрыцця юбілейнага X Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”.
Фестываль “Берагіня”, які праводзіцца ўжо 20 гадоў, стаў значнай падзеяй ў культурным жыцці не толькі Гомельшчыны, але і ўсёй Беларусі. Адметная рыса фестывалю – яго арыентанавасць на захаванне самабытнай народнай творчасці праз перадачу моладзі ведаў аб беларускай культуры і аб беларускім фальклоры.
Дазвольце падзякаваць арганізатарам фестывалю за шматгадовую плённую працу па захаванні і папулярызацыі беларускага фальклору, без якога нельга ўявіць беларускую культуру, а ўдзельнікам “Берагіні-2018” пажадаць поспехаў і творчага натхнення.
Павел Латушка, пасол Беларусі ў Францыі, Іспаніі, Партугаліі, Манака, пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА і ЮНВТА.