— Мы разам ужо 62 гады, а нарадзіліся ў адзін дзень – 10снежня, — пачалі расповяд пра сваё жыццё Таццяна Кірылаўна і ВячаслаўРаманавіч Адзінец. Яны жыхары Акцябрскага, а на вяснова-асенні перыядстановяцца вяскоўцамі, пераязджаюць на дачу ў вёску Малын. Сядзібу Адзінцоўнельга не заўважыць нават здалёк. Гэты прыгожы дом вельмі дагледжаны: наподворку парадак, у палісадніку клумбы з кветкамі, а ў агародзе – роўныяградкі.
-Гэта мая аддушына, — кажа гаспадар, — так прыемнабачыць, як з насення вырастае расліна. Ведаеце, якія ў мяне растуць кавуны, не адрозніць ад паўднёвых. Угэтым годзе зноў буду іх вырошчваць. – Непадробны азарт сапраўднага агароднікабачыцца ў вачах Вячаслава Раманавіча.
І ў радасці, і ў горы
Шмат выпрабаванняў выпала на лёс гэтай прыгожай сямейнай пары. Але праз гады бачна, наколькі яны падтрымліваюць адзін аднаго. Як ведаюць кожны жэст, позірк, усмешку сваёй другой палавіны.
Сямейнаё жыццё Славы і Тані пачалося ў далёкім 1958 годзе. Але ж знаёмыя паміж сабой яны былі з дзяцінства, бо вучыліся ў адной школе. Вячаслаў у 16 гадоў паехаў у Мінск да сястры, каб пайсці працаваць і адначасова працягваць адукацыю. Хлопец рос у звычайнай вясковай сям’і ды яшчэ і ў пасляваенны час. Грошаў не хапала, таму вырашыў, што ён павінен знайсці сабе працу як мага хутчэй. Так, 16-гадовы юнак па шчасліваму выпадку апынуўся на Мінскім аўтамабільным заводзе. Спачатку, канечне, вучнем слесара. Гэта ўжо потым ён пойдзе ўверх па службовай лесвіцы. А тады адначасова з працай хлопец стаў вучыцца ў тэхнікуме на вячэрнім аддзяленні. А Таня між тым яшчэ вучылася у школе, якую хутка скончыла з залатым медалём. І ў далейшым яна планавала паступаць у сталічны энергатэхнікум. Аднойчы летам лёс і звёў маладых людзей. Слава прыехаў дадому ў водпуск, вырашыў з сябрам пайсці на танцы ў клуб. Праз вакно ўбачыў прыгожую дзяўчыну з тоўстай і доўгай касой. У тую хвіліну сэрца маладога чалавека быццам стала біцца хутчэй. Апынуўшыся на пляцоўцы, хлопец запрасіў прыгажуню на вальс. Гэты танец і стаў рашучым у іх жыцці. Праўда, вяселле адбылося далёка не адразу. Таня паступіла ў тэхнікум. І ўжо ў Мінску хлопец з дзяўчынай сталі сустракацца часцей, бо дагэтуль Слава мог бачыць каханую толькі, калі прыязджаў у Акцябрскі. Пасля вельмі сціплага вяселля маладыя засталіся жыць і працаваць у сталіцы. У гэты час у Вячаслава пачаўся службовы рост. Аб гэтым сведчыць яго працоўная кніжка. Праз сем год працы на МАЗе яго перавялі на БелАЗ. Час быў такі, успамінае Вячаслаў Раманавіч, што на працы даводзілася праводзіць з 7 гадзін раніцы да поздняй ночы. А гэта і не дзіўна, 60-70-ыя – гэта гады, калі з канвейера заводаў выходзілі новыя аўтамабілі, якія адпраўляліся па ўсім Савецкім Саюзе. Вячаслаў Адзінец пасля вучня слесара спачатку стаў майстрам, потым старшым майстрам, начальнікам цэха, а затым і начальнікам вытворчасці. Так, 20 гадоў працоўнага стажа нашага земляка звязаны з гэтымі двума буйнымі заводамі. Таццяна Кірылаўна ў сваю чаргу таксама не саступала мужу. Яна працавала начальнікам адзела стандартызацыі на БелАЗе. За гэты час у сям’і нарадзіліся дзеці: дзяўчынка і хлопчык. А аднойчы на сямейным савеце па сваёй сутнасці вясковыя жыхары вырашылі, што ім вельмі хочацца вярнуцца на малую радзіму. У Таццяны ў Акцябрскім заставалася маці, да яе і паехала сям’я. Аднак пасля сталічнай трохпакаёвай кватэры жанчына не магла адразу прывыкнуць жыць у хаце без выгод. І Вячаслаў вырашыў для сваёй любімай жонкі пабудаваць дом, які б яе поўнасцю задавальняў. На той жа вуліцы Кірава і пачалося будаўніцтва. У верасні мужчына сам пачаў капаць траншэю для будучага фундамента. Суседзі ўсміхаліся, казалі, хто ж на зіму дом пачынае будаваць. Але ўпартасць і мэтанакіраванасць гаспадара прывялі к таму, што ў снежні ён ужо накрыў дах і паставіў вокны ва ўласным доме. Хутка ў яго і пераехалі.
А працаваць муж з жонкай пачалі ў ПМК-37. Гэта арганізацыя толькі пачала дзейнічаць у нашым раёне, у той час колькасць яе работнікаў складала амаль 300 чалавек. Таццяна Кірылаўна заняла пасаду старшага інжынера па працы і зарплаце. Да гэтага часу яна паспела атрымаць вышэйшую эканамічную адукацыю. Невыпадкова, што менавіта яна неўзабаве стала галоўным бухгалтарам. Неабходна дадаць, што са сваімі абавязкамі жанчына спраўлялася выдатна, нездарма лічылася лепшым бухгалтарам і ў раёне, і ў абласным меліяратыўным трэсце.
Вячаслаў Раманавіч стаў загадчыкам майстэрні. Маючы пэўны вопыт, быў выбраны старшынёй прафсаюзнага камітэта, як актыўны прапагандыст і агітатар стаў выступаць з лекцыямі перед калектывам, вёў вялікую арганізацыйную работу. Адказнаму і сумленнаму работніку неўзабаве прапанавалі ўзначаліць калектыў аўтабазы. За некалькі год кіраўнік наладзіў безаварыйны выпуск аўтобусаў, стварыў рамонтна-тэхнічную брыгаду. Падчас працы Вячаслава Раманавіча Адзінца аўтабаза ператварылася ў моцнае і стабільнае прадпрыемства: павялічылася колькасць аўтобусаў, якія бесперабойна выходзілі на лініі, адбываліся грузаперавозкі па ўсім Савецкім Саюзе, колькасць работнікаў складала 250 чалавек!
—Я заўсёды ведаў, што ў першую чаргу трэба работаць з людзьмі, — успамінае Вячаслаў Раманавіч, — а яны мне верылі. Я кожны месяц праводзіў сходы, прасіў работнікаў выказваць любыя прапановы, крытычныя заўвагі. Мой вопыт працы на БелАЗе вельмі тады спатрэбіўся.
Адзін за адным хоць на край света
На жаль, у новай хаце па вуліцы Кірава сям’я жыла не вельмі доўга. У 1986 годзе адбыўся выбух на Чарнобыльскай АЭС. Лёгкія на пад’ём Адзінцы вырашылі змяніць месца жыхарства і пераехаць у горад, што знаходзіўся ў Падмаскоўі. І хаця вельмі проста знайшлі там працу і жыллё, але доўга быць на чужыне не змаглі. Муж і жонка кажуць, што людзі там зусім другія. Беларусы больш спакойныя, дружалюбныя, памяркоўныя. Сям’я вырашае зноў вярнуцца на радзіму. Але ж у Акцябрскім свой дом прадалі (колькі потым аб гэтым шкадавалі!), і месцам свайго жыхарства і працы абралі Туголіцу, што пад Бабруйскам. Там працавалі ў меліярацыі, пайшлі на пенсію, і ўжо ў 1992 годзе пераехалі ў свой родны раён. У Малыне купілі дом, з маладым задорам адрамантавалі яго за лічаныя дні і сталі ў ім жыць. Трымалі гаспадарку, дапамагалі дзецям. Трагічны лёс склаўся у сына Віталя і дачкі Святланы. Абодва не дажылі нават да 50 гадоў…
—Нам нічога не застаецца, як падтрымліваць адзін аднаго, — кажа гаспадар. Не перадаць словамі, як гэта цяжка, – хаваць дзяцей. Але мы працягваем жыць далей. Заўсёды разам, як кажуць і ў горы, і ў радасці. Знаходзім сабе заняткі. З нецярпеннем чакаем вясну. Гэта значыць, што можна ўжо пераязджаць у Малын, займацца агародам, разводзіць кур. Мы поўнасцю самастойныя, маем свой аўтамабіль, калі трэба – ездзім на ім за пакупкамі ў райцэнтр. За доўгі час разам нам ёсць аб чым пагаварыць, што ўспомніць. Мы з дабрынёй адносімся к людзям, суседзям. Не забываем пра нявестку Надзею і ўнука Славу. Усё ў нас добра, — падсумоўвае Вячаслаў Раманавіч.
На пытанне, як жа змаглі муж з жонкай правесці разам 62 гады і працягваць паважаць і любіць адзін аднаго, ён адказвае:
—Усякае бывае ў сямейным жыцці. Мы ж навучыліся саступаць, дзе трэба – змаўчаць. А яшчэ нас аб’яднала аднолькавае выхаванне пасляваенных гадоў і наступныя сумесныя выпрабаванні. Мы разам, як адно цэлае.
Таццяна Кірылаўна ў гэты момант глядзела на свайго мужа вачамі, поўнымі ўдзячнасці і любві. Беражыце і далей гэты чысты свет, шаноўныя!
Ірына ЛЯШКОВА.
Фота аўтара.