Родныя вобразы – у касцюмах і карцінах

Общество

выставка в музее

У першы фестывальны дзень у Цэнтры гісторыі і культуры адкрыліся выставы «Беларускія народныя музычныя інструменты» і «Вясельныя строі Рудабельшчыны і ваколіц». На іх  прадстаўлены арыгінальныя жаночыя і мужчынскія вясельныя касцюмы, а таксама касцюмы, адноўленыя ўмелымі рукамі сучасных майстрых па ўспамінах і фотаздымках з Акцябрскага і Калінкавіцкага раёнаў. Кожны элемент касцюма, кожны вышыты знак мае свой сакральны змест: сонца, жыццё, багаты ўраджай.
Выстава музычных інструментаў прадстаўлена рознымі відамі гармонікаў, жалейкамі, дудкамі, акарынамі (керамічная флейта ў форме “піражка” альбо галавы птушкі з адтулінамі).
Напярэдадні фестываля «Берагіня»ў карціннай галерэі адбылося адкрыццё выставы «Свет вакол нас» нашай зямлячкі, якая зараз жыве ў Краснадарскім краі, Алы Варанюк. Чыстыя, простыя, адухаўлёныя вобразы малой радзімы, напісаныя за тысячы кіламетраў ад яе, байкальскія пейзажы і многа-многа кветак… Карціны самабытнага мастака пакідаюць пачуццё цеплыні, радасці кожнага дня, захаплення і зачаравання жыццём. За адлюстраванне беларускіх матываў у выяўленчым мастацтве Ала Варанюк узнагароджана Дыпломам IX Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагіня».
Выставы працягваюць сваю работу і запрашаюць наведаць іх усіх жадаючых.
Вольга ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *