Семікласнікі Акцябрскай гімназіі Вікторыя Адзінец і Уладзіслаў Сівак удала выступілі на конкурсе юных чытальнікаў «Жывая класіка»

Образование Общество


У абласным этапе конкурса юных чытальнікаў “Жывая класіка” прынялі ўдзел вучні 7 класа Акцябрскай раённай гімназіі Вікторыя Адзінец і Уладзіслаў Сівак, якія разам чыталі байку Кандрата Крапівы “Дзед і баба”. Гэты юмарыстычны нумар быў заўважны яшчэ на раённым этапе. А ў вобласці дуэт гімназістаў заваяваў Дыплом ІІІ ступені. Конкурс праходзіў у горадзе Гомеле ў сярэдняй школе № 61.

— Мы бачылі сваіх канкурэнтаў, таму вельмі хваляваліся, але ўжо пасля выступлення зразумелі, што зрабілі ўсё, што маглі, — дзеліцца ўражаннямі Вікторыя, — Наш нумар юмарыстычны, байку “Дзед і баба” добра ўсе ведаюць, таму нам было патрэбна выкарыстаць свае артыстычныя здольнасці. Падчас выступлення, асабліва пасля таго, як мы вынеслі на сцэну каня, гледачы і члены журы сталі смяяцца. Канечне, я высокага росту, а Улад маленькага, такі кантраст спадабаўся членам журы. Падобных дуэтаў мы больш не бачылі, таму хацім і далей выкарыстоўваць гэту разыначку ў нашых выступленнях, — кажа Віка. А за нумар яны з Уладам дзякуюць сваім настаўнкіам – Таццяне Сяргееўне Крэч і Жанне Анатольеўне Філіповіч.

Перамога Вікторыі


Савет Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі падвёў вынікі XV абласнога конкурсу чытальнікаў «Захаваем свет разам!» Пераможцай конкурсу была прызнана Адзінец Вікторыя, вучаніца 7 класа Акцябрскай раённай гімназіі. Дзяўчынка чытала гумарэску нашага земляка, былога рэдактара раённай газеты Віктара Лоўгача “Кант падвёў, за што атрымала Дыплом ІІІ ступені. Гэты гумарыстычны твор Вікторыя пастаралася прачытаць з артыстызмам, як сама яна кажа – уклала ў яго ўсю душу.


У гэтым годзе конкурс праходзіў у анлайн-фармаце, як яго раённы, так і абласны этапы. Таму ехаць у абласны цэнтр не прыйшлося, але дубляў запісу было зроблена шмат. Вікторыя вельмі радая такому выніку, за што ўдзячна сваёй настаўніцы па беларускай мове і літаратуры Таццяне Сяргееўне Крэч і класнаму кіраўніку Жанне Анатольеўне Філіповіч. Спыняцца на дасягнутым вучаніца не збіраецца, у наступным навучальным годзе яна зноў будзе прымаць удзел у конкурсе чытальнікаў, тым больш, ёй гэта вельмі падабаецца.

Ірына ЛЯШКОВА.
Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *