Традыцыйны абрад “Засеўкі” прайшоў сёння на палях адкрытага акцыянернага таварыства “Акцябрскі-Агра”.

Главное Общество Сельское хозяйство

Традыцыйны абрад “Засеўкі” прайшоў сёння на палях адкрытага акцыянернага таварыства “Акцябрскі-Агра”.

Спрадвеку казалі, калі з любоўю пакласці зерне ў зямлю і ў раллю, то і колас вырасце з любоўю да цябе – вялікі і наліўны. Пасяўная – асаблівы стан душы хлебаробаў. Гэта свята заўсёды з тымі, хто вясной на полі з плугам пачынае сяўбу.

Свята засевак прайшло на полі ва ўрочышчы Брачын. На ім прысутнічалі старшыня Акцябрскага райвыканкама Ірына Намочанка, старшыня Акцябрскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Луцковіч, намеснікі старшыні райвыканкама, кіраўнікі сельгасгаспадарак.

У сваім слове старшыня райвыканкама Ірына Намочанка павіншавала хлебаробаў з пачаткам пасяўной кампаніі, адзначыла, што зараз трэба працаваць у поўную моц.

— Хлеб усяму галава. Хто першы завершыць сеў, той і будзе з хлебам. А ён – эканамічная стабільнасць, магчымасць развівацца, магчымасць атрымліваць дастойную заработную плату. Неабходна сабрацца і зрабіць усё па тэхналогіі. У нас усё для гэтага ёсць: вопытныя кіраўнікі, адказныя спецыялісты і работнікі. У добры шлях! Хай наша зямля дасць добры ураджай, — выказала пажаданні Ірына Міхайлаўна. 

У былыя часы на Беларусі засеўкі пачыналі з вялікага свята Благавешчання. Засявалі поле зернем, якое асвяшчалі ў царкве. Менавіта учора ў дзень гэтага светлага свята ў мясцовым храме было асвечана зерне для правядзення засевак. 

Мяшочкі з асвечаным збожжам кіраўнікам гаспадарак уручыла старшыня райвыканкама з пажаданнямі добрага ураджаю.

Пасля гэтага наступіў момант для правядзення абраду. У зямлю адна з жанчын паклала свечку, каб уберагла ураджай ад усялякай бяды, і акрайчык хлеба ураджаю 2022 года, каб наступны ураджай набраў яго сілы, стаў яшчэ мацнейшым, дужэйшым, спраўнейшым і багацейшым.

Пачэсная права ўкінуць першае зерне ў раллю ўраджая 2023 года было прадастаўлена кіраўніку раёна Ірыне Намочанка, яе першаму намесніку Таццяне Новік і дырэктару ААТ “Акцябрскі-Агра” Святлане Масько.

Вопытны механізатар гаспадаркі Мікалай Жынко  высыпаў асвечанае зерне ў сажалку і выехаў у поле.

— Хай будзе ціхім лета ды буйным жыта, хлебаробы Акцябршчыны!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *