Тыдзень маці ва ўстанове адукацыі «Майсееўскі дзіцячы сад-базавая школа»

Образование Общество

                                               Самы галоўны чалавек-мама… 

                                                Самы любімы чалавек-мама…

                                                 Самы творчы чалавек-мама…

                                                 Самы спартыўны чалавек-мама…

                                                   Самы вясёлы чалавек-мама… 

Гаварыць і пісаць пра маму можна юясконца…А вось сцвердзіць гэта могуць толькі дзеці. Бо менавіта дзякуючы дзецяс, нашы мамы адкрываюць у сабе тыя якасці характару, якія хаваюць у сабе ці проста не звяотаюць увагі на іх.

Напярэдадні свята маці ва ўстанове адукацыі «Майсееўскі дзіцячы сад-базавая школа» быў праведзены тыдзень Маці. Кожны новы дзень тыдня быў цікавейшы за мінулы.

Так, дзяватага кастрычніка вучнямі 6 класа была праведзена дабрачынная акцыя «Міласэрнасць», у якой дзеці падцвердзілі, што дапамагаць можна не толькі мамам!

Дзесятага кастрычніка было праведзена спартыўнае свята «Разам з мамай весялей», якая паказала, што з мамай нідзе не засумуеш!

Адзінаццатага кастрычніка была арганізавана выстава работ сямейнай творчасці «Маме сваімі рукамі», якая пацвердзіла, што з мамай можна тварыць ўсюды і заўжды!

Чатырнаццатага кастрычніка былі праведзены ранішнік «Мама, ты самая лепшая на свеце (дашкольная група) і канцэртная праграма «Ты адна такая, любая і родная…»(вучні 1-9 класаў), якія паказалі, што дзеці шмеюць любіць сваіх матуль так шчыра і так па-сапраўднаму казачна!

 Вераніка Акуліч, настаўнік ДУА «Майсееўскі дзіцячы сад-базавая школа»

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *