У аграгарадку Расвет шануюць традыцыйныя абрады і святы

Важное Культура Общество

Звычайна на Каляды 13 студзеня па вёсцы хадзілі калядоўшчыкі.Як кажуць старажылы, у хаты асабліва не заходзілі. Спявалі, танчылі, вадзілі карагоды часцей на падворках. Гэта ўжо ў сучасны час дзеці пераапраналіся ў валачобнікаў і прасіліся ў хаты.

Зараз жа эпідэміалагічная сітуацыя скалалася так, што ў госці да старых людзей лішні раз лепш не заходзіць. Але ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага ансамбля “Цярэшкавы шчодрыкі” Расветаўскага культурна-спартыўнага цэнтра вырашылі традыцыю калядвання не забываць і як у былыя гады прайсціся па вуліцах аграгарадку. Калі хто захоча паслухаць святочныя песні, пачуць віншаваніі ці павадзіць карагоды – можа выйсці з хаты. Жадаючая, дарэчы,знайшліся. Кажуць жа, хавацца і зачыняць хаты, каб валачобнікі не зайшлі, дрэнная прыкмета. І наадварот: пачуеш пажаданні ад калядоўшчыкаў – год будзе добры.

Хлопцы і дзяўчаты праспявалі калядныя песні,  выказалі пажаданні шчасця і дабрабыту, а таксама павадзілі карагоды.

— Нам вельмі падабаецца гэта традыцыя. Калі не было каранавірусу, то хадзілі калядаваць і з калектывам, і асобнымі гуртамі. Вельмі прыгожыя калядныя песні, нам яны асабліва падабаюцца. Заўсёды ў нас хтосьці пераапранаецца ў Казу, дзяўчаты часцей за ўсё пераўтвараюцца ў Цыганак. Абавязкова з сабой мы носім зорку – гэта сімвал Віфлеемскай зоркі, — расказалі дзяўчаты і хлопцы.

А кіраўнік калектыву і загадчыца Расветаўскага культурна-спартыўнага цэнтру Святлана Галавачэнка расказала, што абрад калядавання быў пераняты даўно ад старажылаў вёскі. І менавіта яго на працягу часоў хлопцы з дзяўчатамі паказваюць вяскоўцам.

Ірына ЛЯШКОВА. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *