Учащиеся Октябрьской районной гимназии Успешно представили наш район на третьем этапе республиканской олимпиады по учебным предметам

Общество

На прошлой неделе в Гомеле и Жлобине завершился третий этап республиканской олимпиады по учебным предметам. Успешно представили наш район в этом сложном интеллектуальном состязании учащиеся Октябрьской районной гимназии. Ребята привезли домой четыре диплома.

Першае месца і сто балаў ў кішэні

Адзінаццацікласніца гімназіі Паліна Арчугова падчас трэцяга этапа Рэспубліканскай алімпіяды «Беларуская мова і літаратура» зноў паказала бліскучыя веды.

Сярод 34 сапернікаў з усёй вобласці гімназістка стала першай. Паліна атрымала самы высокі бал па выніках складанага інтэлектуальнага спаборніцтва. Акрамя Дыплома І ступені таленавітая дзяўчына атрымае адзнаку «10» па сваім прадмеце на цэнтралізаваным экзамене, які яе аднакласнікам трэба будзе здаваць у маі, а таксама 100-бальны сертыфікат па беларускай мове для паступлення ва ўстанову вышэйшай адукацыі. Адным словам, малайчына! Як жа праходзіла алімпіяда і падрыхтоўка да яе, чытачам нашай газеты расказала сама Паліна і яе настаўніца па беларускай мове і літаратуры Таццяна Крэч.

– У гімназіі склалася эфектыўная сістэма работы з адоранымі навучэнцамі. Распрацаваны алгарытмы па далучэнні вучняў да алімпіяднага руху і прадметных конкурсаў. Так, мы з Палінай, як заўсёды, працавалі плённа, не шкадуючы сілаў, паўтаралі пройдзены матэрыял па мове і літаратуры, вывучалі новае, шмат часу надавалі напісанню водгукаў на літаратурныя творы і вывучэнню цікавых звестак пра пісьменнікаў, – расказ- вае Таццяна Сяргееўна. І дадае, што Паліна мэтанакіравана ехала ў Гомель за Дыпломам І ступені. Яна гэтага ўпэўнена дасягнула. І не першы раз пацвердзіла свае моцныя веды.

– Без хвалявання ўсё ж не абыйшлося, – дадае Паліна. – Год назад я атрымала Дыплом ІІ ступені, у гэты раз хацелася, па-першае, не выступіць горш, а па-другое, я ехала за першым месцам. Дзякуючы Таццяне Сяргееўне, а яна здольная знайсці падыход да кожнага вучня, і таму багажу ведаў, які я атрымала за сем гадоў нашай сумеснай падтрыхтоўкі, я адчувала сябе ўпэўнена. І калі ўбачыла бланк з заданнямі, падумала, што ў мяне ўсё атрымаецца. Мая настаўніца верыла ў перамогу, бо не раз гаварыла: «Мы канкурэнтназдольныя ў вобласці».

Па-іншаму і быць на магло, падкрэслівае Таццяна Сяргееўна. Як вопытны педагог, які выдатна арыентуецца ў алімпіядным руху, яна ўпэўнена: вялікая працаздольнасць, граматнасць, жаданне вучыцца і не супыняцца на дасягнутым – гэтыя і іншыя якасці не могуць не прынесці добрых вынікаў. А Паліне яны ўсе ўласцівыя.
Алімпіяда па беларускай мове і літаратуры праходзіць у два этапа. Першы – комплексная работа, і гэта была не проста праверка ведаў па мове і літаратуры, а выяўленне ўзроўню творчага мыслення, другі – напісанне водгуку. За іх Паліна атрымала вышэйшы бал – 89,3. Такі выдатны вынік – гэта быццам падагульненне сямі гадоў напружанай працы. Без выхадных, свят і канікул. Ці шкадуе Паліна аб патрачаным часе? Дзяўчына кажа, што не. Акрамя прыемнага бонуса ў выглядзе “дзясяткі” на ЦЭ і 100-бальнага сертыфіката яна атрымала нешта большае.

– Я навучылася ісці да мэты і дасягаць яе, навучылася адкідаць лішняе і думаць пра галоўнае, навучылася даводзіць справу да лагічнага завяршэння, не баяцца цяжкасцей, не шкадаваць сябе і не паддавацца ляноце. Шчыра кажучы, алімпіядны рух робіць з вучня чалавека, які не бачыць перашкод, выпрацоўвае моцны характар. Мне здаецца, гэта добрыя якасці, якія дапамогуць нам у далейшым жыцці. А яшчэ мне прыемна, што ўдзельнікі алімпіяды па беларускай мове і літаратуры не даюць забыць нашу родную мову, паказваюць яе багацце і прыгажосць, – разважае Паліна.

Дададзім, што гімназістка ўключана ў абласную каманду-ўдзельніцу заключнага этапа алімпіяды, які ў гэтым годзе пройдзе ў Гомелі. Новаўвядзенні ўступнай кампаніі даюць пераможцам рэспубліканскай алімпіяды добрыя бонусы, таму Паліна Арчугова працягвае займацца роднай мовай і чытаць творы беларускіх аўтараў. Сапраўды, ёсць за што змагацца, таму здольная вучаніца разам з настаўніцай працягвае працаваць і верыць, што ў іх усё атрымаецца.

Окунуться в мир науки

Учащаяся 10 класса Алина Гарбар несколько лет назад настолько увлеклась химией, что сейчас не может представить своей жизни без этого предмета. Областная олимпиада для Алины не столько конкурс, сколько возможность в очередной раз окунуться в мир науки. Само состязание проходит в два этапа: теоретический и практический тур, поэтому кроме знаний необходимо уметь проводить эксперименты и опыты.

– Теоретический тур был достаточно сложным, я выполняла его на протяжении пяти часов. Отвечала на вопросы тестов, решала задачи, вспоминала теорию. Вышла из аудитории уставшей, но счастливой. Экспериментальный тур проходил на следующий день в лаборатории Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. Мне дали лист с заданием, предоставили реактивы, инструменты и я сама без помощи должна была провести реакции плюс ответить на дополнительные вопросы. С этим заданием я тоже справилась, поскольку мне это очень интересно. Было потом приятно услышать добрые слова тренера республиканской сборной по химии. Он сказал, что я смогла сделать то, что мои соперники не сумели. Я немного расстроилась, что не попала в областную команду для участия в республиканской олимпиаде, но сделала для себя определенные выводы, – делится своими впечатлениями Алина.

Как рассказывает учитель химии Елена Карпенок, Алина зря расстраивается. В своей группе десятиклассников у нее шестое место по набранным баллам, и это очень высокий результат, как и Диплом ІІІ степени. Педагог отмечает, что у ее ученицы большие способности в изучении химии. Она легко и с огромным интересом читает специальную литературу. За лето изучила не одну книгу по химии, поскольку много времени уделяет самоподготовке. Кроме того, в текущем учебном году Алина месяц проучилась в Национальном детском технопарке, несколько раз по субботам ездила в Гомель на занятия областной группы по подготовке к республиканской олимпиаде по химии. В общем, она не столько занимается химией, сколько живет ею.

– У Алины огромная работоспособность, желание изучать предмет, выходить далеко за рамки школьной программы – не удивительно, что девочка показывает такие блестящие результаты. Нам, педагогам, задания олимпиады кажутся сложными, а тут дети. Плюс еще большой стресс, переживания, волнения. Олимпиада – это еще и лотерея. Но, безусловно, без знаний занять призовое место в этом сложнейшем конкурсе никто не сможет. У Алины же все получается, – говорит Елена Михайловна.

Сама же девочка признается, что пока немного отдохнет от химии и займется математикой, а потом снова вернется к своему любимому предмету.

Калі ёсць веды – будзе і вынік

Сваім прыкладам дзесяцікласніца гімназіі Ганна Цалковік паказвае: пастаўленай мэты перамагчы на абласной алімпіядзе можна дасягнуць.

Для гэтага патрэбна шмат працаваць, не апускаць рукі і верыць у свае сілы. Другі год запар гімназістка – у ліку пераможцаў трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова і літаратура». А дагэтуль з пятага па восьмы клас атрымаць дыплом на вобласці ў Ганны не выходзіла.

– Трэба крыху раззлавацца, каб з большай стараннасцю працягваць займацца, імкнуцца ведаць больш, не супыняцца. Лягчэй за ўсё кінуць заняткі, пашкадаваць сябе, куды цяжэй – ісці далей, – кажа Ганна і дзеліцца вынікамі алімпіяды. – Я была больш упэўнена, калі пісала водгук. З настаўніцай Наталляй Іванаўнай Чарнікевіч мы надавали вялікую ўвагу менавіта гэтай рабоце. Дзесяцікласнікам для водгука прапанавалі тэкст паводле твора Цішкі Гартнага. Гэты твор я чытала ўпершыню, але гэта мне не перашкодзіла. З заданнем справілася добра, набрала 31 бал. А вось комплексная работа, на мой погляд, была вельмі складанай. Укладальнікі алімпіяды з кожным годам робяць заданні, якія без дадатковых ведаў не выканаеш. Адной школьнай праграмы тут не хопіць. Трэба не толькі добра ведаць правілы, але ўключаць логіку, успамінаць гісторыю ўзнікнення мовы, арыентавацца ў кожным раздзеле мовазнаўства. Калі заданні па літаратуры, то мала ведаць назвы твораў пісьменнікаў. Неабходна знаць гады напісання, умець супаставіць і зразумець, у які гістарычны час яны былі напісаны. Шчыра кажучы, пасля комплекснай работы вырашыла, што Дыплома ў мяне не будзе. І, канечне, нельга перадаць словамі маю радасць, калі на цырымоніі ўзнагароджвання назвалі маё імя. Вялікі дзякуй Наталлі Іванаўне за веды, працу, дапамогу і падтрымку.

– Аня – працаздольная і таленавітая вучаніца. Адзначыць хачу такія яе якасці, як дапытлівасць, упартасць. Калі ў Ганны ўзнікае пытанне, то яна не супакоіцца, пакуль не знойдзе на яго адказ. Значэнне мае тое, што дзяўчынка шмат часу надае самастойным заняткам. За месяцы пад- рыхтоўкі яна прачытала вялікую колькасць літаратуры: часопісаў, кніг, дапаможнікаў. І вось вынік – другі год запар перамога: Дыплом ІІІ ступені, – не шкадуе добрых слоў у адрас сваёй вучаніцы Наталля Іванаўна. І прызнаецца, што пасля невялікага перапынку яны зноў прыступяць да заняткаў, каб добра выступіць на алімпіядзе ў наступным годзе.

Приближение к мечте

Своими успехами в изучении английского языка продолжает радовать десятиклассница Каролина Саховская.

В этом учебном году подготовкой гимназистки к третьему этапу республиканской олимпиады занялась учитель английского языка, заместитель директора гимназии Виктория Климова. Ученица и педагог быстро нашли общий язык и поэтому в Гомель ехали не участвовать, а побеждать. Так и получилось. У гимназистки Диплом II степени.

Как рассказывает Каролина, в этот раз она была уверена в своих силах. Раньше девочка знала, что ее слабая сторона – устная речь, поэтому данный пробел она устранила с по- мощью… социальных сетей. В одной из них она познакомилась с ровесниками из Соединенных Штатов Америки и стала общаться с ними по видеосвязи. Так и смогла подтянуть свою устную речь. Надо сказать, тема для высказывания у Каролины попалась довольно сложной: «Как тебя формирует твой город». Не каждый человек успеет сориентироваться и аргументированно донести свою мысль, да к тому же на иностранном языке.

– В первые секунды я растерялась, времени на размышления в этом этапе не дается, поэтому я почему-то успела подумать только о том, что на меня направлена камера и как я буду смотреться с такого необычного ракурса, – улыбается Каролина. – Плохо помню, о чем говорила. Но после выступления члены жюри стали задавать вопросы и спросили, где бы я хотела жить. Я ответила – в Беларуси, они стали улыбаться, и только тогда я собралась и уже спокойно отвечала на остальные вопросы. Но была уверена, что выступила не совсем хорошо.

– Так разволновалась, что получила 44 балла из 50 возможных, – присоединяется к разговору Виктория Валерьевна. – Это очень высокий балл, один из лучших, как и по результатам лексико-грамматического теста: из 75 баллов Каролина набрала 72,5! Она большая умница, способная и усердная девочка. Мы работаем вместе полгода, но быстро нашли общий язык, поэтому на занятиях у нас хорошая атмосфера, которая только способствует отличным результатам.

Каролина не собирается останавливаться на достигнутом, изучение иностранного языка ее увлекает настолько, что она хочет связать с ним свою будущую жизнь и выбрать профессию лингвиста- переводчика. Поэтому участие и победа в олимпиаде – это и опыт, и приближение к мечте.

Ирина ЛЕШКОВА.
Фото автора.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *