Як люстэрка ўcix мясцовых падзей. Раённай газеце — 80

Общество

 

Гісторыю “Чырвонага Кастрычніка” працягласцю ў восем дзесяцігоддзяў стваралі i ствараюць людзі – нашы з вамі землякі, шчыра адданыя роднаму краю, верныя традыцыям гераічнага мінулага Акцябршчыны.

Сучаснае жыццё з яго бурнымі тэмпамі развіцця ўжо ніяк немагчыма ўявіць без сродкаў інфармацыйнага забеспячэння – друкаваных выданняў, тэлебачання i  радыёвяшчання, шырокага доступу ў інтэрнэт. Газета ж, якая ў залежнасці ад сваёй тэматычнай, спецыялізаванай  i ведамаснай прыналежнасці рэгулярна, а некаторая цi не кожны дзень прыходзіць па пошце ў наш дом, займае сярод вялізнай інфармармацыйнай прасторы асобае месца. I гэта зусім не выпадкова. Раённая газета альбо, кажучы па-размоўнаму, “раёнка”, са cвaix старонак нясе ў масы навіны, дзеліцца аўтарскімі роздумамі з нагоды апошніх падзей, падае іншую інфармацыю на разнастайную тэматыку, цікавую для чытачоў таго цi іншага рэгіёна. У гэтым плане “раёнка” ў карані адрозніваецца  ад цэнтральнага друку i “сусветнай павуціны”, распавядаючы пра нашых            |

суседзяў i землякоў, ix лёсах, поспехах i захапленнях, а без публікацый у газеце мы маглі б i не ведаць пра тое, што штодзённа адбываецца побач, калі сталічным, абласным i іншым выданням па спецыфіцы ix работы ў CMI зрабіць такое проста немагчыма. Вось чаму мясцовае насельніцтва заўсёды шануе i любіць сваю родную газету. Яе выхад у свет непасрэдным чынам звязаны з дзейнасцю выканаўчай i заканадаўчай улады на месцах, а “раёнка” ў пэўнай ступені з’яўляецца яе органам, дзе аператыўна i дакладна адлюстроўваюцца ўсе падзеі сучаснасці, што адбываюцца ў раёне (а самыя важныя — i за яго межамі), узгадваецца i пра мінулае. I вось ужо на працягу 80-ці гадоў наша раённая газета “Чырвоны Кастрычнік” з такім прызначэннем выступае як верны спадарожнік акцябрычан у ix будні i святы.

У параўнанні з многімі іншымі “раёнкамі” рэспублікі наш “Чырвоны Кастрычнік” некалькі маладзейшы па cваім узросту. Справа ў тым, што Акцябрскі раён быў утвораны 28 чэрвеня 1939 года, у той час, як большасць адпаведных тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак (асабліва ва ўсходняй частцы БССР) з’явіліся на карце ўсяго праз некалькі гадоў пасля ўсталявання Савецкай Улады на Беларусі. А які ж раён ды без свайго друкаванага органа? Вось i на Акцябршчыне неўзабаве пасля вышэйназванай падзеі пачаліся арганізацыйныя мерапрыемствы па стварэнню газеты-“раёнкі”. Хоць i з цяжкасцямі, але дaвoлi хутка быў падабраны зусім невялікі штат літаратурных paботнікаў i друкароў, знайшлося i памяшканне ў ранейшым панскім маёнтку, які знаходзіўся на тэрыторыі сучаснага гарадскога сквера. Нажаль, так i засталася невядомай дакладная дата выхаду ў свет першага нумара “Чырвонага Кастрычніка”, як i не давялося адшукаць i яго даваенныя экземпляры – непасрэдных сведкаў, меўшых дачыненне да нашай “раёнкі” ў той далёкі час, ужо не засталося, ды i вайна не пашкадавала тагачасную Рудабелку, калі амаль уся яна была спалена карнікамі, згарэлі, безумоўна, i apxiвы з каштоўнымі звесткамі. Вядома толькі (зноў жа па расказах былых сведкаў), што першы нумар акцябрскай “раёнкі” быў аддрукаваны дзесьці бліжэй да новага, 1940-га, года прыкладна ў 20-х чыслах, i гэта лічыцца за час яе нараджэння, а першым рэдактарам з’яўляўся Юрый Бенефіцыянавіч Шляфер.

Вернасць ідэям i традыцыям Вялікага Кастрычніка, які ў карані змяніў жыццё малазямельнага сялянства Рудабельшчыны да лепшага боку, знайшла сябе i ў назве раённага друкаванага органа — “Чырвоны Кастрычнік”. Яна такой засталася да сённяшняга дня за выключэннем перыяду фашысцкай акупацыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Першы пасля 22 чэрвеня 1941 года нумар райгазеты выйшаў пад загалоўкам “За Радзіму” з дэвізам (ці па-друкарску “шапкай”) “Алоўкі заменім на вінтоўкі, пяро – на штык!”. А праз некалькі месяцаў у лясным урочышчы Стоўпішча за пасёлкам Дзёртка быў разгорнуты рэгулярны выпуск падпольнай раённай газеты пад назвай “Народны мсцівец”, што адпавядала падзеям тых грозных дзён, для чаго былі выкарыстаны своечасова схаваныя ад фашыстаў шрыфты i друкарскае абсталяванне. Рэдагаваў “раёнку” ў перыяд фашысцкай акупацыі былы партыйны работнік Філімон Міхайлавіч Камоцкі, а над выпускам газеты-партызанкі працавалі літсупрацоўнікі Мікалай Міхайлав1ч Бабак i Сцяпан Пятровіч Шарамет, наборшчыца Ніна Раманаўна Кандратовіч разам з памочніцай Вольгай Антонаўнай Пацай. Усяго за 3 гады акупацыйнага рэжыму ў падпольных умовах было выпушчана 69 нумароў “Народнага мсціўца”. Гэта лічылася як подзвігам, так i гонарам, таму што ў фашысцкім тылу на тэрыторыі раёна акрамя мясцовага “Народнага мсціўца” выдавался цэнтральная газета “Звязда” i абласная “Бальшавік Палесся” (востраў Добры ва ўрочышчы Дзвесніца).

Адразу пасля вызвалення Акцябршчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (27 чэрвеня 1944 года) пачалі прымацца захады для адраджэння раённай газеты. Новым яе адрасам стаў уцалелы ад бамбёжак дом у пасёлку за чыгункай, а сфарміраваны з вялікай цяжкасцю калектыў узначаліла настаўніца лясной школы i партызанка Вольга Герасімаўна Яраш, якая здолела ў няпростых умовах наладзіць стабільны выпуск раённага друкаванага выдання, што набывала ўсё большую папулярнасць i павагу ў чытачоў.

У верасні 1948 года, калі В. Г. Яраш перайшла на савецкую работу, рэдактарам прызначылі былога партызана Сямёна Цімафеевіча Малаковіча, які працаваў на гэтай адказнай пасадзе да 1953-га года. Наогул, у той пасляваенны час кіраўнікі акцябрскай газеты мяняліся даволі часта, як i, дарэчы, памяшканні, дзе вярсталася i друкавалася газета. 3 1953 па снежань 1962 года рэдакцыйны калектыў пачаргова ўзначальвалі Аляксандр Міхайлавіч Ермаліцкі, Емяльян Іванавіч Карклін, Іван Віктаравіч Анкудовіч. Нягледзячы на частую змену кіруючых i журналісцкіх кадраў, газета набыла свой твар, адлюстроўвала зноў жа ў духу часу i станоўчыя, i адмоўныя з’явы таго даволі складанага перыяду ў гісторыі раёна i краіны ў цэлым.

Пасля амаль 4-гадовага маўчання са снежня 1962 па ліпень 1966 года ў сувязі са скарачэннем раёна i далучэннем яго тэрыторыі да суседняга Светлагорскага мясцовая “раёнка” адзначыла другі дзень нараджэння

напярэдадні новага, 1967 года. Яе станаўленне адбывалася не нашмат лягчэй, чым адразу пасля вайны: журналісцкія кадры раз’ехаліся, ізноў жа адсутнічала матэрыяльная база (пад друкарню прыстасавалі гаражы былога будынка райвыканкама, што на Партызанскай плошчы). Нялёгка даводзілася тагачаснаму рэдактару Вадзіму Трыфанавічу Цішкевічу i адноўленаму калектыву рабіць газету ў складаных умовах, захопліваючы i начны час, аднак “раёнка” станавілася ўсё цікавейшай i разнапланавай i набывала папулярнасць у чытача.

У 1970 годзе Вадзіма Трыфанавіча на пасадзе рэдактара змяніў Віктар Аляксандравіч Лоўгач, які да таго часу меў пэўны вопыт журналісцкай работы ў iншых раённых перыядычных выданнях. 3 яго кіраўніцтвам звязаны 29-гадовы перыяд гісторыі нашай “раёнкі”, якая перажывала тады часы так званай “эпохі застоя”, перабудовы, развала Савецкага Саюза з yciмі выцякаючымі наступствамі, станаўлення незалежнай беларускай дзяржавы. Раённы друкаваны орган, тым не менш, трымаў цвёрдую пазіцыю ў праўдзівым i дакладным адлюстраванні падзей i з годнасцю прайшоў праз выпрабаванні ідэалагічнага характару тых супярэчлівых перыядаў навейшай гісторыі i свайго чытача не страціў. Пад кіраўнцтвам В. А. Лоўгача раённая газета неаднаразова станавілася пераможцам творчых конкурсаў рознага маштаба, а яе кіраўнік Віктар Аляксандравіч быў узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

Абавязкі галоўнага рэдактара са студзеня 1999 па жнівень 2002 года выконваў былы загадчык аддзела пісьмаў “Чырвонага Кастрычніка” з 30-гадовым стажам Георгій Кірылавіч Кундас. I яго прыход на новую пасаду таксама не абыйшоўся без цяжкасцяў: так склалася, што ў сувязі з кадравай праблемай рабіць газету (а яна выходзіла два разы на тыдзень) даводзілася толькі двум творчым работнікам, пакуль на працягу 1999 года не прыйшло ў рэдакцыю новае папаўненне, i то ў выніку вымушана праведзенага творчага конкурсу. Аднак i пры гэтым раёнка прыцягвала да сябе чытачоў цікавымі i разнастайнымі матэрыяламі.

У перыяд рэдагавання газеты Алай Сямёнаўнай Фядосенка (жнівень 2002 – жнівень 2007 года) павялічыўся тыраж выдання, былі паспяхова ажыццяўлёныя новыя творчыя праекты, што зрабіла “раёнку” больш цікавай i чытабельнай. Справу вопытнага журналіста i рэдактара дастойна працягнула Валянціна Уладзіміраўна Шлапакова. Пад яе кіраўніцтвам са жніўня 2007 па снежань 2012 года (зараз Валянціна Уладзіміраўна – упраўляючы справамі Акцябрскага райвыканкама) замацаваўся кадравы патэнцыял, значна абнавілася матэрыяльна- тэхнічная база, газета ў цэлым i журналісты паасобку сталі ўладальнікамі шматлікіх узнагарод за перамогу ў разнастайных конкурсах, прычым не толькі на ўзроўні раёна, a i вобласці i нават рэспублікі.

Выпускаць газету ў новым фармаце (16 палос адзін раз у тыдзень i на трэць — у каляровым афармленні, што i робіцца да сённяшняга дня) давялося дзеючаму і зараз галоўнаму рэдактару Алене Якаўлеўне Старыновіч. I насуперак узнікаючым дзе-нідзе меркаванням, што ў выніку новаўвядзення “раёнка” страціць свайго чытача, такога не адбылося. I не магло адбыцца, бо любімы жыхарамі Акцябршчыны з яе гераічным мінулым i сённяшнім прыкметным

развіццём у цэнтры увагі мясцовага друкаванага выдання былі i застаюцца чалавек працы, творчая асоба, лепшыя здабыткі i дасягненні акцябрычан, што знаходзіць адлюстраванне на старонках “Чырвонага Кастрычніка” за яго 80-гадовы шлях i паспяхова працягваецца i зараз незалежна ад фармата i афармлення нашай раённай газеты – шчырага i надзейнага сябра на ўсе часы. Са святам вас, увесь калектыў i ветэраны ДУ “Рэдакцыя газеты “Чырвоны Кастрычнік”, актыўныя пазаштатныя аўтары, падпісчыкі i чытачы!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *