Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 116 раёнах Беларусі

Общество

Фота з архіва

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 116 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.

Забароны на наведванне лясоў уведзены ў кожнай вобласці краіны, акрамя Гродзенскай — ва ўсіх раёнах рэгіёна ўведзены абмежаванні. У Віцебскім рэгіёне забаронена або абмежавана наведванне лясоў у 20 раёнах, у Магілёўскім — 21, Гомельскім — 21, Мінскім — 21, Брэсцкім — 16. Адзіныя свабодныя ад забарон і абмежаванняў раёны — Браслаўскі і Мядзельскі.

На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў. З яе дапамогай можна аператыўна прасачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы. Карта абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу, таму даныя могуць мяняцца на працягу дня.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *