Жыццё доўгае, вяселле благадатнае

Общество

Сям’я Мазейка Фёдара Уладзіміравіча і Хрысціны Юр’еўны з Мушыч 70 год разам.

Жыццё злучыла гэтых двух простых сялян-аднавяскоўцаў пасля вайны, хаця яны ведалі адзін аднаго яшчэ амаль з маленства. Дзецьмі гулялі па вуліцах вёскі, разам хадзілі ў пачатковую школу і, канешне, шмат працавалі, нягледзячы на малы ўзрост, бо абодва рана засталіся сіратамі. У час вайны таксама ўдваіх, толькі па розных мясцінах, былі малалетнімі вязнямі ў Германіі. Гэты перыяд свайго жыцця муж і жонка ўспамінаюць з цяжкасцю на сэрцы. Гэтымі самымі балючымі ўспамінамі асабліва Хрысціна Юр’еўна дзялілася са мной шчыра, па-жаночы, распавядаючы, чым абярнуліся для яе перажытыя здзекі фашысцкіх акупантаў у Нямеччыне. Але ёй, як і яе гаспадару, пашанцавала: выратавалі іх ад фашыстаў савецкія салдаты. Усё гэта менавіта з яе ўспамінаў, ад якіх заўсёды шчыміць сэрца. Слёз выплакалі мора. Дасюль у памяці ўспаміны пра галоднае дзяцінства. Выжывалі, як маглі. А пасля вайны яны зноў нечакана сустрэліся ў роднай вёсцы Мушычы і вырашылі аб’яднаць свае сэрцы. Маладая, нават зусім юная пара (абодвум было не болей васемнаццаці) ўзяла шлюб. Проста і сціпла прайшла тады рэгістрацыя сямейнага саюза ў сям’і Мазейка. Вядома ж, адкуль тыя шыкоўнасці? Час пасляваенны не дазваляў маладым піраваць вяселле. Затое праз шмат гадоў, пад час святкавання залатога вяселля, дзеці, унукі і праўнукі дапамаглі бацькам адчуць сябе сапраўднай нявестай і жаніхом. З маладых гадоў яны моцна трымаюцца адзін аднаго і ні пры якіх абставінах не разлучаюцца. Напэўна, і ва ўласным жыцці іх штосьці аб’ядноўвае агульнае, бо нездарма знайшлі паміж сабой узаемапаразуменне і павагу. Як кажуць, “сыйшліся характарамі”, таму дажылі да благадатнага перыяду спакою і цішыні.
За сем дзесяцігоддзяў ёсць пра што ўспомніць мужу і жонцы. Хрысціна Юр’еўна шмат гадоў адпрацавала на мясцовай ферме. Фёдар Уладзіміравіч таксама ад душы шчыраваў у тагачасным калгасе імя Фрунзе. І трактарыстам быў, і камбайнёрам. За высокія дасягненні ў сельскай гаспадарцы Фёдар Уладзіміравіч неаднаразова станавіўся пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва. Мае ордэн “Знак пашаны”, медаль “За працоўныя поспехі” і іншыя высокія дзяржаўныя ўзнагароды, якімі адзначалі далёка не кожнага. Хрысціна Юр’еўна таксама заслужаны ветэран працы. Неаднаразова ўзнагароджвалася як пераможца сацыялістычнага спаборніцтва. Мае «Медаль мацярынства” за годнае выхаванне пяцярых дзяцей. Фёдар Уладзіміравіч і Хрысціна Юр’еўна маюць і юбілейныя медалі ў гонар перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, бо з’яўляліся пацярпелымі малалетнімі вязнямі.
Доўгі час Фёдар Ула-дзіміравіч выконваў шмат грамадскіх спраў. Не раз выбіраўся дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў, шмат вырашаў вясковых пытанняў, з’яўляўся членам рэвізійнай камісіі. Ды і сваім уласным прыкладам даказваў, што сапраўдны гаспадар павінен заставацца ім на працягу ўсяго свайго жыцця. Невыпадкова іх сядзіба прызнана домам узорнага парадку і чысціні. Аднак аб сваёй хатняй справе гаспадар распавёў у двух словах. Не любіць выхваляцца. Але вельмі цэніць парадак ва ўсім, падтрымлівае яго сам, вучыў гэтаму сваіх дзяцей, а зараз бацькоўскую навуку перадае ўнукам да праўнукам. Усіх прызвычаіў да справы добраўпарадкавання селішча.
Зараз, хаця Фёдар Уладзіміравіч ужо ў салідным узросце, але яго падвор’е без перабольшвання кожнага прываблівае, як і раней. Сапраўдны арт-аб’ект з сялянскім каларытам на ўскрайку Мушыч затрымае позірк любога дарослага ці малога. Ужо даўно, гадоў з пятнаццаць, адбываецца там нешта неверагоднае. Па ўсім перыметры ўстаноўлены сучасны плот, які аздоблены рознымі геаметрычнымі фігуркамі. Размаляваная, з пластыкавым навесам лаўка на вуліцы пераўтварылася ў камфортнае месца адпачынку. Недалёка бяжыць блакітны раўчук з каменьчыкаў. Тут жа драўляны масток з жабкамі, рознымі іншымі казачнымі істотамі і самаробнымі эксклюзіўнымі раслінамі.Кожны элемент не проста так, а зроблены сваімі рукамі і нясе нейкі сэнс. У двары таксама прыгажосць: упрыгожылася падсветкай разьбяная альтанка, а драўляныя арэлі такія вялікія і прыгожыя, што, сеўшы на іх гушкацца, можна адчуць сябе сапраўднай казачнай гераіняй ці, наогул, дамай у вытанчанай сукенцы. Абсталявана месца ў двары і для праўнукаў, якіх у сям’ Мазейка дачакаліся ўжо шаснаццаць. Тут для малых на сучасны манер і горка, і пясочніца пад парасонам, каб не паліла сонца. А сцены хаты, як мае быць у прыстойнай сям’і, дадаткова ахоўваюць буслы, як сімвал вернасці і моцнага кахання. Ці не казка? Можа, нават, і так. Але селішча Фёдара Уладзіміравіча Мазейкі, сталага чалавека, які размяняў дзявяты дзясятак, нічым не саступае добраўпарадкаваным падворкам шмат маладзейшых за яго такіх жа гаспадароў. Таму лічыцца адным з лепшых у Валосавіцкім сельсавеце. Сям’я Мазейка ва ўсіх адносінах заўсёды была прыкладам аднавяскоўцам для пераймання лепшых сямейных традыцый і адносін. Прызнацца, такое стаўленне да жыцця людзей старой загартоўкі заўсёды па-добраму здзіўляе.
– Раней, калі быў дужэйшы, сам да ўсяго меў намер, добраўпарадкаваннем селішча з ахвотай займаўся, – уступіў у размову Фёдар Уладзіміравіч. – Справа гэта заўсёды была для мяне па душы. І сабе прыемна, і мінакам люба-дорага паглядзець на добраўпарадкаванае селішча. А зараз, калі здароўе падводзіць, ды і ўзрост не дазваляе, дапамагаюць зяць Віктар з малодшай дачкой Святланай з Гомеля. Гэта яны зараз, у асноўным, прыкладаюць свае працавітыя рукі да гэтага цудоўнага хараства. Гараджане, а цягнуцца да зямлі. І гэта мяне вельмі радуе. Ёсць каму справу працягнуць, на каго пакласціся. Таму поўнасцю падтрымліваю зяця і жыву яго задумкамі. А той дарма час не марнуе, у свабодную хвілінку ці ў адпачынак сюды, да нас – у Мушычы, каб даць волю сваёй фантазіі ды карыснай справай заняцца. Самі ж ведаеце, на ўсё трэба час і сродкі.
Вось у такім тандэме і нараджаюцца новыя архітэктурныя формы на падворку Фёдара Мазейкі. Ён разам з зяцем і дачкой і муляры, і разьбяры па дрэве, і скульптары, і мастакі. Мабыць, веды закладзены на генетычным узроўні, таму аднавяскоўцы лічаць іх мясцовымі самародкамі, бо ўсё тут утвараецца па аўтарскай задумцы і мае права на жыццё.
Падобны падыход па-добраму здзіўляе, бо зараз не шмат дзе сустрэнеш такое імкненне ўтварыць вакол сябе самабытную прыгажосць. Напэўна, таму і энергетыка тут надзвычайная. Тым больш, што Фёдар Уладзіміравіч і Хрысціна Юр’еўна заўсёды імкнуліся аб’яднаць свой род, паказаць людзям, якая ў ім крыецца моц. А такі род заўсёды дае натхненне і благаслаўляе на карысныя справы. Таму ў гэтай дружнай і вялікай сям’і ўсё падуладна жыццёваму дэвізу “Прыгажосць выратуе свет, калі ты выратуеш яе саму”. І галоўнае, што ў сям’і Мазейка ўсе ўсведамляюць, што гэта самая прыгажосць патрэбна не толькі ім, але і іншым людзям. Таму ад душы прысвяцілі сябе гэтай карыснай справе, той, што зможа парадаваць зараз, а праз час і новае пакаленне Фёдара Уладзіміравіча і Хрысціны Юр’еўны. Іх нашчадкі з цікавасцю будуць адчыняць фіранкі на вакне ўласнага жыцця сваіх продкаў.
Наталля Ёвенка.
Фота аўтара.Жыццё злучыла гэтых двух простых сялян-аднавяскоўцаў пасля вайны, хаця яны ведалі адзін аднаго яшчэ амаль з маленства. Дзецьмі гулялі па вуліцах вёскі, разам хадзілі ў пачатковую школу і, канешне, шмат працавалі, нягледзячы на малы ўзрост, бо абодва рана засталіся сіратамі. У час вайны таксама ўдваіх, толькі па розных мясцінах, былі малалетнімі вязнямі ў Германіі. Гэты перыяд свайго жыцця муж і жонка ўспамінаюць з цяжкасцю на сэрцы. Гэтымі самымі балючымі ўспамінамі асабліва Хрысціна Юр’еўна дзялілася са мной шчыра, па-жаночы, распавядаючы, чым абярнуліся для яе перажытыя здзекі фашысцкіх акупантаў у Нямеччыне. Але ёй, як і яе гаспадару, пашанцавала: выратавалі іх ад фашыстаў савецкія салдаты. Усё гэта менавіта з яе ўспамінаў, ад якіх заўсёды шчыміць сэрца. Слёз выплакалі мора. Дасюль у памяці ўспаміны пра галоднае дзяцінства. Выжывалі, як маглі. А пасля вайны яны зноў нечакана сустрэліся ў роднай вёсцы Мушычы і вырашылі аб’яднаць свае сэрцы. Маладая, нават зусім юная пара (абодвум было не болей васемнаццаці) ўзяла шлюб. Проста і сціпла прайшла тады рэгістрацыя сямейнага саюза ў сям’і Мазейка. Вядома ж, адкуль тыя шыкоўнасці? Час пасляваенны не дазваляў маладым піраваць вяселле. Затое праз шмат гадоў, пад час святкавання залатога вяселля, дзеці, унукі і праўнукі дапамаглі бацькам адчуць сябе сапраўднай нявестай і жаніхом. З маладых гадоў яны моцна трымаюцца адзін аднаго і ні пры якіх абставінах не разлучаюцца. Напэўна, і ва ўласным жыцці іх штосьці аб’ядноўвае агульнае, бо нездарма знайшлі паміж сабой узаемапаразуменне і павагу. Як кажуць, “сыйшліся характарамі”, таму дажылі да благадатнага перыяду спакою і цішыні.
За сем дзесяцігоддзяў ёсць пра што ўспомніць мужу і жонцы. Хрысціна Юр’еўна шмат гадоў адпрацавала на мясцовай ферме. Фёдар Уладзіміравіч таксама ад душы шчыраваў у тагачасным калгасе імя Фрунзе. І трактарыстам быў, і камбайнёрам. За высокія дасягненні ў сельскай гаспадарцы Фёдар Уладзіміравіч неаднаразова станавіўся пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва. Мае ордэн “Знак пашаны”, медаль “За працоўныя поспехі” і іншыя высокія дзяржаўныя ўзнагароды, якімі адзначалі далёка не кожнага. Хрысціна Юр’еўна таксама заслужаны ветэран працы. Неаднаразова ўзнагароджвалася як пераможца сацыялістычнага спаборніцтва. Мае «Медаль мацярынства” за годнае выхаванне пяцярых дзяцей. Фёдар Уладзіміравіч і Хрысціна Юр’еўна маюць і юбілейныя медалі ў гонар перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, бо з’яўляліся пацярпелымі малалетнімі вязнямі.
Доўгі час Фёдар Ула-дзіміравіч выконваў шмат грамадскіх спраў. Не раз выбіраўся дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў, шмат вырашаў вясковых пытанняў, з’яўляўся членам рэвізійнай камісіі. Ды і сваім уласным прыкладам даказваў, што сапраўдны гаспадар павінен заставацца ім на працягу ўсяго свайго жыцця. Невыпадкова іх сядзіба прызнана домам узорнага парадку і чысціні. Аднак аб сваёй хатняй справе гаспадар распавёў у двух словах. Не любіць выхваляцца. Але вельмі цэніць парадак ва ўсім, падтрымлівае яго сам, вучыў гэтаму сваіх дзяцей, а зараз бацькоўскую навуку перадае ўнукам да праўнукам. Усіх прызвычаіў да справы добраўпарадкавання селішча.
Зараз, хаця Фёдар Уладзіміравіч ужо ў салідным узросце, але яго падвор’е без перабольшвання кожнага прываблівае, як і раней. Сапраўдны арт-аб’ект з сялянскім каларытам на ўскрайку Мушыч затрымае позірк любога дарослага ці малога. Ужо даўно, гадоў з пятнаццаць, адбываецца там нешта неверагоднае. Па ўсім перыметры ўстаноўлены сучасны плот, які аздоблены рознымі геаметрычнымі фігуркамі. Размаляваная, з пластыкавым навесам лаўка на вуліцы пераўтварылася ў камфортнае месца адпачынку. Недалёка бяжыць блакітны раўчук з каменьчыкаў. Тут жа драўляны масток з жабкамі, рознымі іншымі казачнымі істотамі і самаробнымі эксклюзіўнымі раслінамі.Кожны элемент не проста так, а зроблены сваімі рукамі і нясе нейкі сэнс. У двары таксама прыгажосць: упрыгожылася падсветкай разьбяная альтанка, а драўляныя арэлі такія вялікія і прыгожыя, што, сеўшы на іх гушкацца, можна адчуць сябе сапраўднай казачнай гераіняй ці, наогул, дамай у вытанчанай сукенцы. Абсталявана месца ў двары і для праўнукаў, якіх у сям’ Мазейка дачакаліся ўжо шаснаццаць. Тут для малых на сучасны манер і горка, і пясочніца пад парасонам, каб не паліла сонца. А сцены хаты, як мае быць у прыстойнай сям’і, дадаткова ахоўваюць буслы, як сімвал вернасці і моцнага кахання. Ці не казка? Можа, нават, і так. Але селішча Фёдара Уладзіміравіча Мазейкі, сталага чалавека, які размяняў дзявяты дзясятак, нічым не саступае добраўпарадкаваным падворкам шмат маладзейшых за яго такіх жа гаспадароў. Таму лічыцца адным з лепшых у Валосавіцкім сельсавеце. Сям’я Мазейка ва ўсіх адносінах заўсёды была прыкладам аднавяскоўцам для пераймання лепшых сямейных традыцый і адносін. Прызнацца, такое стаўленне да жыцця людзей старой загартоўкі заўсёды па-добраму здзіўляе.
– Раней, калі быў дужэйшы, сам да ўсяго меў намер, добраўпарадкаваннем селішча з ахвотай займаўся, – уступіў у размову Фёдар Уладзіміравіч. – Справа гэта заўсёды была для мяне па душы. І сабе прыемна, і мінакам люба-дорага паглядзець на добраўпарадкаванае селішча. А зараз, калі здароўе падводзіць, ды і ўзрост не дазваляе, дапамагаюць зяць Віктар з малодшай дачкой Святланай з Гомеля. Гэта яны зараз, у асноўным, прыкладаюць свае працавітыя рукі да гэтага цудоўнага хараства. Гараджане, а цягнуцца да зямлі. І гэта мяне вельмі радуе. Ёсць каму справу працягнуць, на каго пакласціся. Таму поўнасцю падтрымліваю зяця і жыву яго задумкамі. А той дарма час не марнуе, у свабодную хвілінку ці ў адпачынак сюды, да нас – у Мушычы, каб даць волю сваёй фантазіі ды карыснай справай заняцца. Самі ж ведаеце, на ўсё трэба час і сродкі.
Вось у такім тандэме і нараджаюцца новыя архітэктурныя формы на падворку Фёдара Мазейкі. Ён разам з зяцем і дачкой і муляры, і разьбяры па дрэве, і скульптары, і мастакі. Мабыць, веды закладзены на генетычным узроўні, таму аднавяскоўцы лічаць іх мясцовымі самародкамі, бо ўсё тут утвараецца па аўтарскай задумцы і мае права на жыццё.
Падобны падыход па-добраму здзіўляе, бо зараз не шмат дзе сустрэнеш такое імкненне ўтварыць вакол сябе самабытную прыгажосць. Напэўна, таму і энергетыка тут надзвычайная. Тым больш, што Фёдар Уладзіміравіч і Хрысціна Юр’еўна заўсёды імкнуліся аб’яднаць свой род, паказаць людзям, якая ў ім крыецца моц. А такі род заўсёды дае натхненне і благаслаўляе на карысныя справы. Таму ў гэтай дружнай і вялікай сям’і ўсё падуладна жыццёваму дэвізу “Прыгажосць выратуе свет, калі ты выратуеш яе саму”. І галоўнае, што ў сям’і Мазейка ўсе ўсведамляюць, што гэта самая прыгажосць патрэбна не толькі ім, але і іншым людзям. Таму ад душы прысвяцілі сябе гэтай карыснай справе, той, што зможа парадаваць зараз, а праз час і новае пакаленне Фёдара Уладзіміравіча і Хрысціны Юр’еўны. Іх нашчадкі з цікавасцю будуць адчыняць фіранкі на вакне ўласнага жыцця сваіх продкаў.
Наталля Ёвенка.
Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *