Асобная справа мае свае непаўторныя словы. У межах праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» прапануем узгадаць сакавітыя беларускія назвы інструментаў, працэсаў і рэчаў, без якіх не абыходзяцца сапраўдныя майстры. Праверце, ці ўсе гэтыя словы вам знаёмыя!
Ткацтва, швейная справа і дызайн
Кросны – традыцыйны ручны ткацкі станок.
Шпулька – невялікая катушка для нітак у швейнай машыне або чаўнаку.
Напарстак – ахоўны каўпачок на палец пры шыцці іголкай.
Вышыванка – кашуля або сукенка, упрыгожаная традыцыйным беларускім арнаментам.
Узор – малюнак, арнамент на тканіне або вырабе.
